Пардубіцкі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Замак
Пардубіцкі замак
Pardubický zámek
50°02′26″ пн. ш. 15°46′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Чэхія
Горад Пардубіцы
Архітэктурны стыль рэнесанс, барока
Архітэктар Ульрыка Аасталі дэ Сала (рэнесанс),
Францішак Максіміліян Канька (барока)
Першае згадванне 1318
Дата заснавання канец XIII стагоддзе
Статус Нацыянальны помнік культуры Чэшскай Рэспублікі
№ 355 NP
Сайт vcm.cz/zamek/
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пардубіцкі замак (чэшск.: Pardubický zámek) — рэнесансны замак-палац недалёка ад цэнтра горада Пардубіцы, які ў XVXVI стст. з'яўляўся рэзідэнцыяй паноў з Пернштэйна. У наш час у замку размяшчаюцца Усходнечэшскі музей, Усходнечэшская галерэя і філіял Нацыянальнага інстытута помнікаў. У 2010 годзе замак быў унесены ў спіс нацыянальных помнікаў культуры Чэшскай Рэспублікі.

Герба роду Пернштэйнаў у інтэр'еры замка

У канцы XIII стагоддзя на месцы цяперашняга замка быў збудаваны водны форт. У XIV стагоддзі гэты замак, як і ўся акруга, належаў роду паноў з Пардубіцаў, з якога, у прыватнасці, выйшлі першы архібіскуп пражскі Арнашт з Пардубіцаў і сярэднявечны чэшскі паэт-баечнік Сміль Флашка з Пардубіцаў. Неўзабаве пасля гусіцкіх войнаў замак быў перабудаваны і абнесены новай каменнай сцяной з кутнімі вежкамі і байніцамі (фрагменты сцен захаваліся да нашых дзён).

Род паноў з Пардубіцаў згас у 1439 годзе, а ў 1491 годзе пардубіцкае панства разам з замкам набыў Вілем II з Пернштэйна, які перабудаваў замак у чатырохкрылы рэнесансны палац.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]