Парк Бустамантэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парк Бустамантэ
ісп. Parque Bustamante
Помнік Мануэлю Радрыгесу
Помнік Мануэлю Радрыгесу
Асноўная інфармацыя
ТыпГрамадскі парк 
Дата заснавання1945 
Размяшчэнне
33°26′27″ пд. ш. 70°37′56″ з. д.HGЯO
МетроПарк Бустамантэ 
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бустамантэ (ісп.: Parque Bustamante) — гарадскі парк у муніцыпалітэце Правідэнсія ў Сант’яга. Размешчаны на месцы былога вакзала чыгуначнай станцыі і прылеглага сартавальнага парку. На поўначы абмежаваны праспектам Правідэнсія, на поўдні — вуліцай Марын, на захадзе — вуліцай Рамона Карнісера, на ўсходзе — бульварам Генерала Бустамантэ.

У парку маюцца веласіпедныя дарожкі, літаратурнае кафэ, скейтпарк. У апошнія гады вакол парку адчынены шэраг новых рэстаранаў. Парк з’яўляецца папулярным месцам актыўнага адпачынку на вольным паветры, штогод тут ладзяць тэатральны фестываль. Пад паркам праходзіць 5-ая лінія санцьягскага метрапалітэну, у самім парку размешчана станцыя «Парк Бустамантэ».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Парк атрымаў сваю назву ў гонар Хасэ Антоніё Бустамантэ — чылійскага генерала, які змагаўся з індзейскімі плямёнамі чакабука і майпу падчас станаўлення Чылі.

У XIX ст. на месцы парку існаваў праспект, які знік у 1894 годзе, каб вызваліць месца для чыгункі, якая злучыла Сант’яга з прыгарадам Пуэнта-Альта. У 1905-1911 гадах тут была пабудавана канцавая станцыя Пірке. У сувязі з ростам горада ў 1940 годзе участак чыгункі быў дэмантаваны, а будынак станцыі ў 1943 годзе знесены. У 1945 годзе адбылося залажэнне парку Бустамантэ. 27 снежня 1947 года ў паўночнай частцы парку быў усталяваны помнік Мануэлю Радрыгесу — нацыянальнаму герою Чылі. У маі 2008 года было адчынена кафэ Literario, якое ўключае ўласна кафэ, невялікую бібліятэку і зону для чытання з выглядам на парк. Крыху пазней быў адчынены скейтпарк.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]