Парламент Зімбабвэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парламент Зімбабвэ

Парламент Зімбабвэ (англ.: Parliament of Zimbabwe) — двухпалатны парламент Рэспублікі Зімбабвэ, які складаецца з палат:

  • Верхняя палата: Сенат Зімбабвэ (існаваў з 1980 па 1989 год і з 2005 года).
  • Ніжняя палата: Палата сходу Зімбабвэ (існуе з 1980 года, з 1989 па 2005 год з’яўлялася аднапалатным парламентам дзяржавы).

Сенат з’яўляецца верхняй палатай і складаецца з 80 членаў, 60 з якіх выбіраюцца шляхам прапарцыйнага прадстаўніцтва ад дзесяці шасцічленных выбарчых акругаў, якія адпавядаюць правінцыям краіны. З астатніх 20 месцаў 18 адведзены для правадыроў плямён, два — для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Нацыянальны сход з’яўляецца ніжняй палатай і складаецца з 280 членаў. З іх 210 выбіраюцца па аднамандатных акругах. Астатнія 70 месцаў — зарэзерваваныя жаночыя і моладзевыя квоты: 60 для жанчын; 10 для моладзі. Яны выбіраюцца паводле прапарцыйнай сістэмы ад дзесяці шасці- і аднамандатных выбарчых акруг адпаведна, якія адпавядаюць правінцыям краіны[1].

Зноскі

  1. Final Report(недаступная спасылка). IRI/NDI Zimbabwe International Election Observation Mission (1 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2023. Праверана 6 сакавіка 2024.