Партызанскі праспект (Брэст)
Выгляд
Партызанскі праспект — праспект ва ўсходняй частцы Брэста. Утвораны ў 1972 годзе. Працягласць 1147 м, ад Маскоўскай вуліцы да вул.Янкі Купалы. Злучае мікрараёны Усход-1 і Усход-2. Забудоўваўся з 1967 года. Для жылой забудовы тыповым з'яўляецца чаргаванне 5- і 9-павярховых дамоў з гандлёвымі аб'ектамі. У паўночнай частцы комплекс 9-павярховых інтэрнатаў і ансамбль зблакаваных 5-, 9- і 12-павярховым жылых дамоў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брест: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с. — 53 000 экз.