Дзярнінкі плоскія, буравата-зялёныя. Сцябло даўжынёй 3-8 см, жорсткае, даволі правільна двойчы-, тройчыперыстаразгалінаванае. Лісце густое, чарапічнае, больш-менш пукатае, двухлопасцевае. Верхняя лопасць яйка-, сэрцападобная з закругленай верхавінкай, ніжняя — яйкападобная, тупазавостраная, з загнутым уніз вонкавым краем. Амфігастрыі акругла-квадратныя з павернутым уніз краем, у 2-3 разы шырэйшыя за сцябло. Клеткі лісця акруглыя. Перыстом буйны, зверху пляскаты. Каробачка шарападобная, на кароткай ножцы, раскрываецца 4 створкамі. Спараносіць летам.
Від з цыркумпалярным арэалам у Галарктыцы: ад Субарктыкі да стэпавай зоны; больш на поўдзень, пераважна па гарах, дасягае Міжземнамор'я, Малой Азіі, Кітая, Гімалаяў. У Беларусі за апошняе стагоддзе гэты від з даволі звычайнага на паўднёвым захадзе краіны ператварыўся ў рэдкі. Месцы росту: цяністыя лясы, старыя паркі і аблесеныя яры — на ствалах, на выступаючых з зямлі каранях шыракалістых дрэў.