Пастаялец з космасу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пастаялец з космасу
Жанр навуковая фантастыка на тэлебачанні[d] і камедыйная драма[d]
Стваральнік Крыс Шэрыдан[d]
Заснавана на Resident Alien[d]
У ролях
Краіна
Мова англійская
Колькасць сезонаў 3
Колькасць серый 34
Вытворчасць
Месца здымак Дэлта[d]
Працягласць серыі 42 хв.
Трансляцыя
Тэлеканал Syfy
На экранах 27 студзеня 2021
Спасылкі
syfy.com/resident… (англ.)
IMDb ID 8690918

Пастая́лец з ко́смасу (англ.: Resident Alien) — амерыканскі фантастычны камедыйна-драматычны тэлесерыял з Аланам Цьюдзікам у галоўнай ролі, створаны Крысам Шэрыданам на аснове аднайменнай серыі коміксаў.

Серыял транслюецца на тэлеканале Syfy. Прэм'ера першага сезона адбылася 27 студзеня 2021 года, другі сезон, падзелены на дзве часткі, паказвалі зімой-вясной і летам-восенню 2022 года. 14 лютага 2024 года пачаўся паказ трэцяга сезона.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны герой серыяла — іншапланецянін, прысланы на Зямлю, каб знішчыць чалавецтва. Ён хаваецца пад асобай доктара Гары Вандэршпігеля, які жыве ў адзіноце недалёка ад маленькага мястэчка Пэйшэнс у амерыканскім штаце Каларада. Неўзабаве гарадскога доктара забіваюць, і ілжэ-Вандэршпігелю даводзіцца ўзяць на сябе яго медыцынскую практыку. Незнаёмства героя з чалавечымі норавамі, яго няздольнасць да эмпатыі і неразуменне сарказму ствараюць мноства камічных сітуацый. Жывучы ў новым целе, ён робіцца занадта падобным да людзей і пачынае сумнявацца ў справядлівасці сваёй місіі.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Алан Цьюдзік прышэлец / Гары Вандэршпігель прышэлец / Гары Вандэршпігель
Сара Томка Аста Твелвтрыс Аста Твелвтрыс
Коры Рэйнальдс Майк Томпсан шэрыф Майк Томпсан
Эліс Вэтэрлунд Д'Арсі Блум Д'Арсі Блум
Леві Філер Бэн Хотарн мэр Бэн Хотарн
Джуда Прен Макс Хотарн, Макс Хотарн, сын Бэна Хотарна
Элізабэт Бауэн Ліў Бэйкер памочнік шэрыфа Ліў Бэйкер
Лінда Хэмілтан Элеанор Мак-Калістэр генерал Элеанор Мак-Калістэр

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]