Пасудзіна Дзьюара
Пасудзіна Дзьюара — пасудзіна, прызначаная для працяглага захоўвання рэчываў пры падвышанай або паніжанай тэмпературы. Перад змяшчэннем у пасудзіну Дзьюара рэчыва неабходна нагрэць або астудзіць. Пастаянная тэмпература падтрымліваецца пасіўнымі метадамі, за кошт добрай цеплаізаляцыі і / або працэсаў у рэчыве (напрыклад, кіпенне). У гэтым асноўнае адрозненне пасудзіны Дзьюара ад тэрмастатаў, крыястатаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы кантэйнер для захоўвання звадкаваных газаў быў распрацаваны ў 1881 годзе нямецкім фізікам А. Ф. Вейнхольдам. Ён уяўляў сабой шкляную скрыню з падвойнымі сценкамі з адпампаваным з міжсценачнай прасторы паветрам і быў выкарыстаны фізікамі К. Альшэўскім і С. Урублеўскім для захоўвання вадкага кіслароду.
Шатландскі фізік і хімік сэр Джэймс Дзьюар у 1892 годзе ўдасканаліў шкляную скрыню Вейнхольда, ператварыўшы яе ў двухсценкавую колбу з вузкім горлам для памяншэння выпарэння вадкасці. Межсценачную прастору пасерабрылі і з яе аткачана паветра. Гэтую канструкцыю Дзьюар падвесіў на спружынах у металічным кажусе. Дзякуючы сваёй распрацоўцы Дзьюар першым змог атрымаць і захаваць вадкі (1898) і нават цвёрды (1899) вадарод.
Першыя пасудзіны Дзьюара для камерцыйнага выкарыстання былі зроблены ў 1904 годзе, калі была заснавана нямецкая фірма Thermos GmbH па вытворчасці тэрмасаў.
Будова
[правіць | правіць зыходнік]Арыгінальная пасудзіна Дзьюара ўяўляў сабой шкляную колбу з падвойнымі сценкамі, з прасторы паміж якімі выпампавана паветра. Для памяншэння страты на выпраменьванне абедзве ўнутраныя паверхні колбы былі пакрыты пластом, які адлюстроўваюць. Дзюар выкарыстаў срэбра. Падобная канструкцыя ўжываецца і ў сучасных танных бытавых тэрмасах.
Прызначэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]- У побыце і ў харчовай індустрыі, пасудзіны Дзьюара (тэрмас) часта выкарыстоўваюцца для захавання тэмпературы ежы або напояў.
- У лабараторыях і ў прамысловасці пасудзіна Дзьюара выкарыстоўваецца для захоўвання крыавадкасцей, часцей за ўсё вадкага азоту.
- У медыцыне і ветэрынарыі спецыяльная пасудзіная Дзьюара выкарыстоўваюцца для працяглага захоўвання біялагічных матэрыялаў пры нізкіх тэмпературах.
- У геафізіцы ў пасудзіне Дзьюара змяшчаюць электронныя кампаненты і крышталі пры працы ў гарачых свідравінах (ад 400К).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Burger, R., U.S. Patent 872 795, «Double walled vessel with a space for a vacuum between the walls», December 3, 1907.
- Сивухин Д. В. Общий курс физики. — М.: Наука, 1975. — Т. II. Термодинамика и молекулярная физика. — 519 с.