Патралогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Патралогія (ад грэч. патэр айцец + логас навука): навука, якая вывучае гісторыю хрысціянскай літаратуры старажытных аўтараў (асабліва Айцоў Царквы), якія займаліся тэалогіяй.

Прадмет і мэта[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін «патралогія» упершыню ўжыў лютэранскі тэолаг Ян Герхарда ў назве працы «Patrologia sive de primitivae Ecclesiae christianae Doctorum vita ac lucubrationibus», якая была выдадзена ў Іене ў 1653 годзе. Патралогія вывучае ўсе творы літаратуры ранняга хрысціянства, якія былі напісаны аўтарамі, якія знаходзіліся ў лучнасці з маладой Царквой, а таксама адступнікамі (схізматыкамі) і ерэтыкамі. Найбольшая ўвага аддаецца так званым Айцам Царквы. Храналагічна патралогія абмежавана сёмым стагоддзем для пісьменнікаў заходняга хрысціянства і восьмым — для ўсходняга. Мэтай патралогіі з’яўляецца апісанне жыцця і дзейнасці пісьменнікаў, пацверджанне аўтэнтычнасць твораў і д.п. Некаторыя адносяць патралогію да ліку гістарычных навук або да класічнай філасофіі. Большасць навукоўцаў лічыць патралогію тэалагічнай навукай.

Айцы Царквы[правіць | правіць зыходнік]

У старажытным хрысціянстве айцамі (бацькамі) называлі духоўных кіраўнікоў. Настаўнікамі веры было перадусім духавенства: епіскапы, прасвітары і дыяканы. З цягам часу «айцамі» пачалі называць выдатных дзеячаў, якія адрозніваліся красамоўствам, пісалі творы пра навучанне веры. Цяпер прынята казаць пра чатыры крытэрыі, паводле якіх адносяць аўтараў да «Айцоў Царквы»: прававернасць навукі, святасць жыцця, старажытнасць, прызнанне Царквой. Да 3 ст. у творах раннехрысціянскай літаратуры пераважала грэчаская мова. З цягам часу на Захадзе пануючае месца заняла лацінская мова. Апрача таго творы такога кшаталту пісаліся па-сірыйску, па-копцку і па-армянску. Навучанне Айцоў Царквы мае вялікае значэнне для каталіцкага і праваслаўнага кірункаў хрысціянства (пасярэдне і для пратэстанцкага), бо іх праца дапамагла выкрышталізавацца веравучэнню маладой (тады непадзеленай) Царквы і погляду Царквы на пытанні маралі. Дзейнасць Айцоў Царквы залічваецца ў вялікай да Святой Традыцыі — аднаго са слупоў хрысціянскай большасці (Святая Традыцыя не прызнаецца пратэстанцкімі дэнамінацыямі). Вялікая частка Айцоў Царквы ўшаноўваецца Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі як святыя.

Храналагічны спіс пісьменнікаў ранняга хрысціянства (курсівам пазначаны ананімныя творы, у дужках — варыянты імёнаў, насупраць імя — год смерці пісьменніка).

Захад Усход
  • «Дзідахе» — каля 100 г.
  • Ігнацый з Антыёхіі — каля 110 г.
  • «Ліст Варнавы» — паміж 130 і 140 г.
  • «Пастыр» Ермы — каля 150 г.
  • Палікап са Смірны — каля 156 г.
  • Юстын мучанік — каля 165 г.
  • Тацыян — другая палова ІІст.
  • Феафіл з Антыёхіі — каля 185 г.
  • Мілітон з Сард — перад 190 г.
  • «Ліст да Дыягнета» — канец ІІ ст
  • Лукіян з Самасаты — 190 г.
  • Клімент Александрыйскі — перад 215 г.
  • Іпаліт — 235 г.
  • Арыген — каля 253/4г.
  • Дыянісій Вялікі — каля 264 г.
  • Рыгор (Грыгорый) Цудатворца — каля 270 г.
  • Павел з Самасаты — пасля 272 г.
  • Луцыян з Антыёхіі — 312 г.
  • Мяфодзій з Алімпа — 311 г.
  • Арый — 336 г.
  • Яўсевій з Кесарыі — 339 г.
  • Пахомій — 346 г.
  • Антоній Пустыннік — 356 г.
  • Еўфрэм (Ефрэм) Сірыйскі — 373 г.
  • Васіль Вялікі — 379 г.
  • Кірыл Ерусалімскі — каля 387 г.
  • Рыгор (Грыгорый) з Наз’янза — 390 г.
  • Рыгор (Грыгорый) з Нісы — 394 г.
  • Дыдым Сляпы — каля 398 г.
  • Эвагрый з Понта — 399 г.
  • Епіфаній з Саламіны — 403 г.
  • Ян Хрызастом — 407 г.
  • Тэадор з Мапсуэсціі — 428 г.
  • Паладзій — 430 г.
  • Месроп — 440 г.
  • Кірыл Александрыйскі — 444 г.
  • Проклій — 446 г.
  • Несторый — пасля 451 г.
  • Ібас — 457 г.
  • Тэадор з Ціра — 466 г.
  • Псеўда-Дыянісій — каля 500 г.
  • Леонцій з Візантыі — каля 544 г.
  • Максім Вызнаўца — 662 г.
  • Герман з Канстанцыі — 733 г.
  • Андрэй з Крыта — 740 г.
  • Ян з Дамаска — каля 747 г.