Пашпарт грамадзяніна Арменіі
Выгляд
Пашпарт грамадзяніна Арменіі (арм.: հայկական անձնագիր — літ. «армянскае апісанне асобы») — дакумент міжнароднага фармату, які выдаецца грамадзянам Рэспублікі Арменія для пасведчання асобы за мяжой. Дадзены дакумент таксама пацвярджае права яго ўладальніка на абарону і дапамогу консульскіх устаноў Арменіі ў іншых дзяржавах. Пашпарт выдаецца тэрмінам на 10 гадоў.
Знешні выгляд
[правіць | правіць зыходнік]Вокладка пашпарты цёмна-сіняга колеру, з надпісамі «Рэспубліка Арменія» і «Пашпарт» на армянскай і англійскай мовах і гербам краіны. Дакумент складаецца з 32 старонак, і змяшчае інфармацыю аб уладальніку на армянскай і англійскай мовах.
Інфармацыя аб уладальніку
[правіць | правіць зыходнік]Пашпарт Рэспублікі Арменія змяшчае наступную інфармацыю:
- Фатаграфію
- Tып
- Код краіны
- Серыйны нумар
- Прозвішча
- Імя (імёны)
- Грамадзянства
- Дату нараджэння
- Месца нараджэння
- Пол
- Дату выдачы
- Тэрмін дзеяння
- Код органа, які выдаў пашпарт
ID-карта
[правіць | правіць зыходнік]У межах Арменіі асноўным сродкам ідэнтыфікацыі грамадзян з'яўляецца пластыкавая ID-карта.