Паўднёва-Арэгонскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўднёва-Арэгонскі ўніверсітэт
англ.: Southern Oregon University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Southern Oregon University
Заснаваны 1872
Студэнты 5 140[1]
Размяшчэнне Эшленд, Арэгон, ЗША
Сайт sou.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёва-Арэгонскі ўніверсітэт (англ.: Southern Oregon University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Эшленд у штаце Арэгон, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня была заснавана ў 1872 годзе як Эшлендская акадэмія, знаходзіцца ў сваім цяперашнім месцы з 1926 года і была вядома пад дзевяццю іншымі назвамі, перш чым прыняць сваю цяперашнюю назву ў 1997 годзе. Кампус знаходзіцца ўсяго ў 14 мілях ад мяжы штата Арэгон з Каліфорніяй і займае 175 акраў. Універсітэт з'яўляецца сябрам Амерыканскай асацыяцыі дзяржаўных каледжаў і універсітэтаў.

Дыдактычныя падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]

  • мастацтваў
  • бізнесу, камунікацый і экалогіі
  • адукацыі, здароўя і лідарства
  • гуманітарных навук і культуры
  • сацыяльных навук
  • прыродазнаўчых навук, тэхналогій, інжынерыі і матэматыкі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]