Паўднёвыя могілкі (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўднёвыя могілкі?
59°45′54″ пн. ш. 30°16′19″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёвыя могілкі — дзеючыя могілкі ў Санкт-Пецярбургу, размешчаныя на паўднёвай мяжы горада ў Маскоўскім раёне. Да вайны на месцы могілак размяшчалася вёска Веняразі.

Былі адкрытыя для пахаванняў у 1971 годзе, з’яўляюцца найбуйнейшымі ў Санкт-Пецярбургу, адны з самых буйных у Еўропе (плошча — больш за 400 га). Маюць перспектыву далейшага пашырэння.

На могілках рэгулярная планіроўка, падвоз да месцаў пахавання ажыццяўляецца па магістральных дарогах, што раздзяляюць ўчасткі.

На Паўднёвых могілках робяцца пахаванні большасці памерлых гараджан з усіх раёнаў Санкт-Пецярбурга. Вядомыя пахаванні: Герояў Савецкага Саюза М. П. Васільева, М. І. Бразголя, В. П. Гумаленка, Ф. А. Харытонава.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1