Паўднёвы ўніверсітэт (Луізіяна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўднёвы ўніверсітэт
англ.: Southern University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Southern University
Заснаваны 1880
Студэнты 6 917[1]
Размяшчэнне Батан-Руж, Луізіяна, ЗША
Сайт subr.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёвы ўніверсітэт (англ.: Southern University), таксама Паўднёвы ўніверсітэт і сельскагаспадарча-механічны каледж (англ.: Southern University and A&M College) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Батан-Руж у штаце Луізіяна.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы, буйнейшы гістарычна "чорны" каледж або універсітэт у штаце.

Яго кампус ахоплівае 512 акраў зямлі з сельскагаспадарчай эксперыментальнай станцыяй на дадатковым участку плошчай 372 акраў, у пяці мілях на поўнач ад галоўнага кампуса з выглядам на раку Місісіпі ў паўночнай частцы Батан-Руж.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж адукацыі, мастацтваў і гуманітарных навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж дакладных навук і інжынерыі
  • Каледж сацыяльных і паводніцкіх навук
  • Каледж прыродазнаўчых навук і сельскай гаспадаркі
  • Каледж медсястрынства і аховы здароўя
  • Юрыдычны цэнтр

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]