Паўночна-Арызонскі ўніверсітэт
Выгляд
| Паўночна-Арызонскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: Northern Arizona University | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Northern Arizona University |
| Заснаваны | 1899 |
| Студэнты | 29 566[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Флагстаф, Арызона, ЗША |
| Сайт | nau.edu |
Паўночна-Арызонскі ўніверсітэт (англ.: Northern Arizona University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Флагстаф у штаце Арызона, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1899 годзе. Ён мае 39 кампусаў, размешчаных па ўсім штаце, у якіх навучаюцца каля 25 тысяч студэнтаў. У 2009 годзе часопіс Forbes паставіў універсітэт на 78-е месца ў спісе лепшых дзяржаўных амерыканскіх ВНУ і на 460-е месца ў агульным рэйтынгу лепшых амерыканскіх ВНУ.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў і літаратур
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі, інфарматыкі і прыкладных навук
- Каледж навакольнага асяроддзя, лесаводства і прыродных рэсурсаў
- Каледж здароўя і сацыяльных паслуг
- Каледж медыцыны
- Каледж медсястрынства
- Каледж сацыяльных і паводніцкіх навук
- Каледж бізнесу
- Ганаровы каледж
- Каледж магістратуры
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўночна-Арызонскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы