Паўстанцкі рух у Катанзе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бангладэшскі міратворац раззбройвае баевікоў, Паўночная Катанга, 2006 год.

Паўстанцкі рух у Катанзе — дзейнасць узброеных груповак у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, якія імкнуцца да незалежнасці правінцыі Катанга.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Канфлікт паміж катангцамі і цэнтральнай уладай пачаўся ў 1960 годзе на фоне грамадзянскай вайны ў Конга. Сепаратысты захапілі ўладу на поўдні краіны і абвясцілі Дзяржаву Катанга[1].

Калі непрызнаная дзяржава была знішчана, прыхільнікі незалежнасці заснавалі Фронт нацыянальнага вызвалення Конга, дзейнічаючы з тэрыторыі Анголы[2]. У 1977 і 1978 гадах баевікі арганізавалі ў Катанзе два буйных паўстання, аднак яны былі падушаны[3].

У 1990-я гады сепаратысцкі рух прыйшоў у заняпад, распаўшыся на дробныя групоўкі[4]. У 2004 годзе мяцежнікі актывізаваліся. У прыватнасці, яны напалі на горад Кілву[5]. Наступны ўсплёск паўстанцкіх аперацый адбыўся ў 2010 годзе[6][7].

У 2011 годзе пасля вызвалення з турмы Гедэона К’юнгу Мутанга, аднаго з лідара мяцежнікаў, групы баевікоў зноў актывізаваліся. Атрады К’юнгу знаходзіліся ў авангардзе паўстанцкага руху да кастрычніка 2016 года, калі іх камандзір правёў раззбраенне сваіх прыхільнікаў[8]. Аднак частка паўстанцаў працягнула барацьбу. У 2019[9]—2020[10] гадах яны правялі некалькі нападаў.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. LA CONSTITUTION DU KATANGA. Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2012. Праверана 13 сакавіка 2017.
  2. Kennes & Larmer 2016, pp. 184–186.
  3. Abbott 2014, pp. 22–23.
  4. Abbott 2014, pp. 34–35.
  5. DRC: Leader of Katanga insurgents captured. Irin News (20 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы 9 December 2014. Праверана 8 December 2014.
  6. Troubles de Lubumbashi: 7 suspects arrêtés. Radio Okapi (23 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 July 2014. Праверана 22 January 2015.
  7. Calm returns to DR Congo's Katanga province after insurgency. Xinhua (1 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 February 2016. Праверана 8 December 2014.
  8. Congo militia leader, 100 fighters surrender to authorities. Fox News (12 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 May 2017. Праверана 15 February 2021.
  9. "RDC: trois soldats tués dans des affrontements avec une milice à Lubumbashi". Праверана 4 November 2019.
  10. "RDC : après une nouvelle incursion armée sanglante à Lubumbashi, la population reste perplexe". Праверана 4 October 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]