Пенінскія Альпы
Выгляд
|
Пенінскія Альпы
|
|
|---|---|
| Геаграфічнае становішча | |
| Тып | горная сістэма |
| Уваходзіць у | Northwestern Alps[d][1] |
| Краіны | |
| 45°58′39″ пн. ш. 7°39′35″ у. д.HGЯO | |
| Найвышэйшы пункт | |
| Найвышэйшы пункт | Пік Дзюфур |
| Вышыня | 4 634 м |
Пенінскія Альпы (ням.: Walliser Alpen, фр.: Alpes valaisannes, італ.: Alpi Pennine, лац.: Alpes Poeninae) — горы, частка Заходніх Альпаў на тэрыторыі Швейцарыі (кантон Вале) і Італіі (П’емонт і Вале-д’Аоста).
Пенінскія Альпы аддзеленыя ад Грайскіх Альпаў (на паўднёвым захадзе) — перавалам Ферэ і далінай ракі Дора-Бальтэа, ад Лепанцінскіх Альпаў (на ўсходзе) — перавалам Сімплон, ад Бернскіх Альпаў (на поўначы) — далінай ракі Рона.
Швейцарскую частку Пенінскіх Альпаў называюць таксама Альпамі кантона Вале (Alpes valaisannes, Walliser Alpen). Назву Пенінскіх Альпаў атрымала таксама адна з правінцый Рымскай імперыі.
Пенінскія Альпы ўключаюць больш за 40 вяршыняў вышынёй звыш 4000 м. Найвышэйшы пункт — пік Дзюфур (4634 м).
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
- ↑ SOIUSA — 2001.
