Перакопскі перашыек

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мапа перашыйку

Перакопскі перашыек (укр.: Перекопський перешийок, крымскатат.: Or boynu, Ор бойну) — злучае Крым з мацерыком, падзяляе Азоўскае мора (заліў Сіваш, размешчаны ў заходняй частцы мора) і Чорнае мора (Перакопскі заліў у заходняй частцы Каркініцкага заліва, размешчанага ў паўночна-заходняй частцы мора). З'яўляецца самай паўночнай часткай Крыму. Даўжыня перашыйку — 30 км. Шырыня: 7 км у самым вузкім месцы, 9,2 км у паўднёвай часткі.

У старажытнасці Перакопскі перашыек насіў іншыя назвы: Страбон называў яго Істм (у перакладзе проста «перашыек»), генуэзцы — Зухала, на крымскататарскай мове гэтая мясцовасць называецца Ор. На яго тэрыторыі знаходзіцца магутны фартыфікацыйны будынак старажытнасці — Перакопскі вал.

На Перакопскім перашыйку знаходзіцца горад Армянск, а таксама сяло Перакоп, размешчанае на месцы аднайменнага гістарычнага горада, які быў разбураны ў час Грамадзянскай вайны. Праз перашыек пракладзена адна з двух транспартных магістралей (аўтамагістраль, чыгунка), лініі электраперадачы, Паўночна-Крымскі канал, якія маюць важнейшае значэнне для Крыму.