Пераменная велічыня
Пераме́нная велічыня́, або пераме́нная, зме́нная велічыня́, зме́нная – велічыня, якая можа змяняць сваё значэнне.
Прыклады пераменных велічынь:
- узрост чалавека (мяняецца з цягам часу)
- колер вачэй чалавека (розны для розных людзей)
- вышыня над узроўнем мора (мяняецца з перамяшчэннем у прасторы)
- значэнне аргумента функцыі (можа прымаць любое значэнне ў межах вобласці яе азначэння).
Паняцце пераменнай супрацьпастаўляюць паняццю пастаяннай велічыні (канстанты). Канстанту можна разглядаць як асобны тып пераменнай, мноства магчымых значэнняў якой складаецца з аднаго элемента.