Перанізм
Перанізм — палітычная плынь, якая сфарміравалася ў Аргенціне ў сярэдзіне 1940-х гадоў вакол фігуры Хуана Дамінга Перона, працоўнай і пенсійнай палітыкі, якую ён праводзіў з Міністэрствам працы і сацыяльнага забеспячэння падчас рэвалюцыі 1943 года. Гэты рух аказаў істотны ўплыў на палітыку Аргенціны.
У хуткім часе пасля таго, як яго выбралі прэзідэнтам, Хуан Дамінга Перон заснаваў Хустысіялісцкую партыю. Традыцыйна яе дзейнасць ажыццяўлялася на базе трох «аддзяленняў» (палітычнага, прафсаюзнага і жаночага)[1][2], да якіх у 1970-х гадах было далучана моладзевае (тады ж была створана моладзевая перанісцкая партыя). У 1949 годзе, праз два гады пасля прыняцця закона аб выбарчым праве жанчын, была створана Жаночая перанісцкая партыя, заснаваная Эвай Перон. Арганізацыя складалася толькі з жанчын, а праіснавала яна нядоўга: была распушчана падчас грамадзянска-ваеннай дыктатуры, усталяванай у 1955 годзе.
Альтэрнатыўная назва руху «хустысіялізм» паходзіць ад таго, якое значэнне гэты рух надаваў сацыяльнай справядлівасці (ісп.: justicia social). З 1952 года, паводле арт. 3 Закона 14, нацыянальнай дактрынай, абранай аргенцінскім народам, прызнаецца перанізм[3]. Апазіцыя перанізму спарадзіла неаднародны рух вялікага палітычнага ўплыву, вядомы як антыперанізм[4].
Перанізм мае шэраг разнастайных плыняў, якія не размяжоўваюцца дакладна і не захоўваюць свайго пастаянства на працягу гісторыі, часам канфліктуючы нават на выбарах. Сярод асноўных перанісцкіх плыняў можна вылучыць гістарычны перанізм, артадаксальны перанізм, неаперанізм, рэвалюцыйны перанізм, уніяцкі перанізм, федэральны перанізм і г.д.
Паміж 1946 і 2019 гадамі прадстаўнікі хустысіялісцкай партыі перамаглі на дзесяці прэзідэнцкіх выбарах.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sabrina Ajmechet (2012). "El peronismo como momentos de reformas (1946-1955)". SAAP(ісп.). 6 (2). ISSN 1853-1970.
- ↑ Carolina Barry (2010). "La conformación política del peronismo 1945-1955". HIB: revista de historia iberoamericana(ісп.). 3 (2): 10–21. ISSN 1989-2616.
- ↑ Ley aprobatoria del segundo plan quinquenal (ісп.)(недаступная спасылка). — «Для правільнай інтэрпрэтацыі і эфектыўнага выканання гэтага закона перанісцкая дактрына, або хустысіялізм, найвышэйшай мэтай якой з’яўляецца дасягненне шчасця, вызначаецца як «нацыянальная дактрына», прынятая аргенцінскім народам. Галоўная мэта гэтай дактрыны — дасягненне велічы Нацыі праз сацыяльную справядлівасць, эканамічную незалежнасць і палітычны суверэнітэт, гарманізацыю матэрыяльных каштоўнасцей з духоўнымі каштоўнасцямі, а таксама правоў асобы з правамі грамадства.» Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2021. Праверана 09-09-2024.
- ↑ Alberto Ciria. Peronismo y antiperonismo (ісп.)(недаступная спасылка) (13 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 08.02.2015. Праверана 09.09.2024.