Персідская казачая дывізія
Персідская казачая брыгада (перс.: بریگاد قزاق) (у 1916 годзе перафарміравана у дывізію) — кавалерыйскае злучэнне, створанае ў Персіі ў 1879 годзе на ўзор церскіх казачых частак. Навучанне асабістага складу ажыццяўлялі ваенныя інструктары з складу рускай ваеннай місіі, камандзірам брыгады быў расійскі афіцэр, які атрымліваў дараванне ад расійскага ўрада. З 1884 года ў складзе брыгады з’явілася артылерыйская батарэя, пазней — пяхота.
У задачы брыгады ўваходзіла ахова шаха і вышэйшых службовых асоб Персіі, каравульная служба пры консульствах, дыпламатычных місіях, міністэрствах, арсеналах, аддзяленнях банкаў, падаўленне беспарадкаў у краіне і спагнанне падаткаў з насельніцтва.
У 1916 годзе брыгада была перафарміравана ў дывізію. Для падтрымання парадку ў Персіі і барацьбы з паўстанцамі з восені 1916 былі сфармаваныя атрады, якія ўваходзілі ў дывізію.
Расфарміравана ў пачатку 1920-х гадоў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ПЕРСИДСКАЯ Е. В. ШАХА КАЗАЧЬЯ ДИВИЗИЯ Архівавана 17 сакавіка 2016. (руск.)
- Андрей Серба. Казачество и Персия Архівавана 26 жніўня 2014. (руск.)
- Гоков О. А. К вопросу о кризисе в Персидской казачьей бригаде (1892—1893 гг.) // Вісник Харківського національного університету імені В. Н. Каразіна. — 2003. — № 594. Історія. — Вип. 35. — С. 74-81.
- Гоков О. А. Российские офицеры и Персидская казачья бригада (1877—1894 гг.) // Canadian American Slavic Studies. — 2003. — Vol.37. — № 4. — Р. 395—414.
- Роль персидской казачьей бригады в определении политики Ирана (1905—1925 гг.) Архівавана 10 студзеня 2007. (руск.)
- Красняк О. А. Русская военная миссия в Иране (1879 − 1917 гг.) как инструмент внешнеполитического влияния России (руск.)
- COSSACK BRIGADE Архівавана 8 снежня 2010. (руск.)