Перфарацыя маткі
Перфарацыя маткі | ||
---|---|---|
МКХ-10 | S37. | |
МКХ-9 | 867.4-867.5 |
Перфарацыя маткі ці Перфарацыя сценкі маткі — разрыў сценкі маткі.
Перфарацыя маткі з'яўляецца патэнцыйным ускладненнем любой унутрыматачнай працэдуры. Гэта можа быць звязана з пашкоджаннем навакольных крывяносных сасудаў і ўнутраных органаў, такіх, як мачавая бурбалка і кішэчнік. Калі перфарацыю не дыягнаставаць своечасова, гэта можа прывесці да масіраванага крывацёку або сэпсісу, а пасля і да смерці.
Перфарацыя маткі з'яўляецца найбольш небяспечным ускладненнем штучнага аборту.
Фактары рызыкі[правіць | правіць зыходнік]
- Неаднаразовыя, асабліва частыя, аборты ў анамнезе
- Рубец на матцы пасля кесарава сячэння або вылучвання міёматознага вузла
- Анатамічныя асаблівасці будовы палавых органаў
- Запаленчыя захворванні маткі і прыдаткаў
- Нізкая кваліфікацыя лекара
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Акушерство: под ред. академика РАМН Г. М. Савельевой., Москва «Медицина» 2000
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Гэта пачатак артыкула па хірургіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |