Перайсці да зместу

Перці Карпінен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перці Карпінен
фінск.: Pertti Johannes Karppinen
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол[1][2][…]
Спецыялізацыя акадэмічнае веславанне
Нарадзіўся 17 лютага 1953(1953-02-17)[1][2] (71 год)
Грамадзянства
Рост 201 см[1]
Вага 102 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перці Юханес Карпінен (фінск.: Pertti Johannes Karppinen; нар. 17 лютага 1953, Вехмаа, Фінляндыя) — фінскі вясляр (акадэмічнае веславанне), трохразовы алімпійскі чэмпіён у адзіночках, двухразовы чэмпіён свету.

Карпінен выйграў тры запар залатыя медалі ў заездах адзіночак на летніх Алімпіядах 1976, 1980 і 1984 гадоў. Перці паўтарыў дасягненне савецкага вясляра Вячаслава Іванова, які перамог у гэтай жа дысцыпліне на Алімпіядах 1956, 1960, 1964 гадоў.

На Алімпіядзе 1988 года ў Сеуле Карпінен заняў сёмае месца ў адзіночках, а праз 4 гады ў Барселоне 39-гадовы фін заняў 10-е месца ў той жа дысцыпліне. Двойчы запар (1979 і 1980) Перці Карпінен прызнаваўся найлепшым спартсменам года ў Фінляндыі.

У 2015 годзе ўдастоены персанальнай (няпоўнай) пенсіі (662 еўра ў месяц) ад Міністэрства адукацыі і культуры Фінляндыі.

Малодшы брат Перці Рэйма Карпінен (нар. 1958) таксама быў вясляром і ўдзельнічаў у 3 Алімпіядах (1984, 1988 і 1992). Найлепшы яго алімпійскі вынік — 8-е месца ў двойках у Лос-Анджэлесе-1984.

Зноскі

  1. а б в г Karppinen Pertti Праверана 8 сакавіка 2021.
  2. а б Pertti Karppinen Праверана 31 студзеня 2020.