Перыядычныя ўласцівасці атамаў
Перыядычныя ўласцівасці атамаў — такія ўласцівасці атамаў, як памер, энергія іанізацыі, ступень акіслення, звязаныя з электроннай канфігурацыяй атама. У іх змене з павелічэннем парадкавага нумара элемента прасочваецца перыядычнасць.
Атамы не маюць выразна вызначаных меж, што абумоўлена хвалевай прыродай электронаў. У разліках карыстаюцца так званымі эфектыўнымі, ці ўяўнымі, радыусамі, то-бок радыусамі шарападобных атамаў, якія зблізіліся паміж сабой пры ўтварэнні крышталя. Іх вылічаюць па рэнтгенаметрычных даных[1].
Радыус атама
[правіць | правіць зыходнік]Радыус атама — важная яго характарыстыка. Чым большы атамны радыус, тым слабей утрымліваюцца знешнія электроны. І наадварот, з памяншэннем атамнага радыуса электроны прыцягваюцца да ядра мацней[2].
Энергія іанізацыі
[правіць | правіць зыходнік]Энергія іанізацыі для элементаў аднаго перыяду ўзрастае злева направа з павелічэннем зарада ядра. У падгрупе яна памяншаецца зверху ўніз з прычыны павелічэння адлегласці электрона ад ядра[3].
Энергія іанізацыі звязана з хімічнымі ўласцівасцямі элементаў. Так, шчолачныя металы, энергія іанізацыі якіх малая, маюць ярка выяўленыя металічныя ўласцівасці. Хімічная інертнасць высакародных газаў звязана з іх вялікімі значэннямі энергіі іанізацыі. Атамы могуць не толькі аддаваць, але і далучаць электроны. Пры гэтым утвараюцца адпаведныя аніёны. Энергія, якая выдзяляецца ў выніку далучэння да атама аднаго электрона, называецца роднасцю да электрона . Роднасць да электрона, як і энергію іанізацыі, выражаюць у электрон-вольтах. Велічыня роднасці да электронаў вядома не для ўсіх элементаў; вымяраць яе дастаткова цяжка.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "Периодические свойства атомов - ПЕРИОДИЧЕСКИЙ ЗАКОН Д. И. МЕНДЕЛЕЕВА И СТРОЕНИЕ АТОМОВ". Архівавана з арыгінала 21 лістапада 2018. Праверана 29 лістапада 2018.
- ↑ "АТОМНЫЕ РАДИУСЫ".
- ↑ Фізіка-хімічныя ўласцівасці ёду і яго злучэнняў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2022. Праверана 11 снежня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Перыядычныя ўласцівасці атамаў Архівавана 21 лістапада 2018.