Петрогліфы Астувансалмі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Наскальныя малюнкі ў Астувансалмі, фін. Astuvansalmen kalliomaalaukset, размешчаны ў Фінляндыі на беразе возера Юовесі, якое прадстаўляе сабой частку возера Сайма. Гэта найбуйнейшая калекцыя наскальнага жывапісу ва ўсёй Фенаскандыі, якая змяшчае 65 малюнкаў[1]. Першае паведамленне аб знаходцы петрогліфаў апублікаваў фінскі археолаг Пека Сарвас ў 1968 г., хоць мясцовым жыхарам выявы былі вядомыя і раней.

У цяперашні час малюнкі размяшчаюцца на вышыні 7,7 - 11,8 метраў над узроўнем возера Сайма, аднак у часы стварэння малюнкаў яго ўзровень быў значна вышэй. Найбольш старыя з петрогліфы датуюцца каля 3000-2500 гг. да н.э. Яны размешчаны на максімальнай ў той мясцовасці вышыні (11 м над узроўнем мора). Тагачасны ўзровень мора даволі хутка змяніўся на 2,5 метра пасля апоўзня Вуоксы. Пазней ўзровень мора паступова апусціўся яшчэ на 8 метраў да цяперашняга ўзроўню. Усе пазнейшыя выявы былі выкананы малявальшчыкамі, якія падплывалі да скал на лодках.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wirilander Hannele, Ristiinan historia 1, Pieksämäki 1989, pages: 18-20, 23, 31-34

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]