Пешаходны пераход
Выгляд
Пешаходны пераход — спецыяльны ўчастак на праезнай частцы дарогі, вылучаны для пераходу пешаходаў на другі бок вуліцы ці дарогі альбо штучнае збудаванне па-над альбо пад праезнай часткай для тых жа мэтаў. Згодна з правіламі дарожнага руху, пешаходны пераход звычайна пазначаны адмысловымі дарожнымі знакамі і разметкай. Пешаходныя пераходы ўсталёўваюцца непасрэдна перад перакрыжаваннем, паблізу прыпынкаў грамадскага транспарту, а таксама ў іншых месцах, дзе інтэнсіўнасць пешаходнага трафіку патрабуе рэгулявання і захавання правілаў дарожнага руху.