Пладова-ягаднае віно

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пладова-ягаднае віно

Пладова-ягаднае віно — напой, прыгатаваны шляхам зброджвання сокаў як дзікарослых, так і культурных пладоў і ягад (журавіны, брусніцы, чорнай парэчкі, маліны, яблыкаў, груш, сліў і інш.) з даданнем вады і цукру.

На Беларусі распаўсюджаныя віны пладовыя мацаваныя моцныя, якія вырабляе цэлы шэраг прадпрыемстваў. Моцнасць такіх вінаў звычайна ад 17 да 19% спірту.

Характэрнай рысай з'яўляецца разнастайнасць назваў пладова-ягадных вінаў, з-за чаго ў апошнія гады яны часам становяцца аб'ектам калекцыянавання [1] [2] . Вялікая калекцыя назваў віна пладовага прадстаўленая на старонцы "Віно пладовае" на Facebook[3]. У народзе віно пладовае часта называюць "бырлам", "чарнілам", "чарлікам". Паводле аб'ёму тары звычайна падзяляецца на "вялікую" (0,7 л) і "маленькую" (0,5 л). Але выпускаецца і ў тары іншых аб'ёмаў. Напрыклад, 1 л. Акрамя шкляных бутэлек, выпускаецца ў упакоўцы тыпу Tetra Pak і ў пластыкавых PET-бутэльках.

Зноскі

  1. [1], Минчанин собрал самую большую коллекцию «чернила» и собирается открыть музей «Крыжачок».
  2. http://www.svaboda.org/content/article/25193117.html
  3. https://www.facebook.com/vino.pladovaje