Плейстон
Выгляд
Плейстон (ад грэч. Plēusis — плаванне, plēō — плыву) — раслінныя або жывёльныя арганізмы, якія жывуць на паверхні вады, або паўпагружаныя ў ваду (г. зн., якія жывуць адначасова ў водным і паветраным асяроддзі). Найбольш разнастайныя прадстаўнікі марскога плейстону. Для шматлікіх арганізмаў плейстону ўласціва ўтварэнне газавых камераў (напрыклад, для віду Physalia physalis) альбо выдзяленне пеністых паплаўкоў (гастраподы Jantina, Recluzia, Glaucilla; актынія мініас); іншыя выкарыстоваюць у якасці апоры паверхню вады (Glaucus atlanticus). З раслін да плейстону адносяць, да прыкладу, прадстаўнікоў роду Sargassum. Расліны плейстону могуць паглынаць як кісларод паветра, так и распушчаны ў вадзе.