Плошча Перамогі (Кіеў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Плошча Перамогі, Кіеў (1985)

Плошча Перамогі (укр.: Площа Перемоги) — плошча ў Кіеве паміж бульварам Тараса Шаўчэнкі, вуліцамі Саксаганскага, Дзмітрыеўскай, Залатавустаўскай, Вароўскага, Алеся Ганчара, Старавакзальны і праспектам Перамогі.

Плошча вядомая з XIX стагоддзя. У 1860 годзе на ёй быў адкрыты рынак насільных рэчаў, які атрымаў з часам назву Яўрэйскага базару, або Галіцкага базару.

Плошча ў 1869 назвалі Галіцкай (адсюль пачыналася дарога на Захад — у Галіцыю). У той жа час на Галіцкай плошчы была пабудавана так званая Жалезная царква (з чыгунных пліт) св. Іаана Залатавуста (разбурана ў 1930-х гадах, цяпер на гэтым месцы будынак цырка).

Сучасная назва плошчы — з 1952. У 1960-1970-х гадах была ажыццёўлена рэканструкцыя плошчы. У 1981—1982 гадах была праведзена чарговая рэканструкцыя плошчы, узведзены абеліск Гораду-герою (вышыня 43 м). Паміж універмагам «Украіна» і цыркам быў збудаваны падземны пераход.

Адрас «Плошча Перамогі» маюць усяго тры будынкі ў Кіеве: гасцініца «Лыбедзь» — № 1, цырк — № 2 і шопінг-мол «Украіна» (раней універмаг Украіна) — № 3.