Погляд на дзве тысячы ярдаў


«Погляд на дзве тысячы ярдаў» або «Погляд на тысячу ярдаў» — несфакусыяваны погляд, часта назіраемы ў салдатаў, якія перанеслі баявую псіхічную траўму. Можа назірацца і ў іншых выпадках псіхалагічнай траўмы.
Прыкмета посттраўматычнага стрэсавага засмучэння[1]. Разгублены позірк паказвае на адхіленне ад траўміруючай сітуацыі.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]У ЗША разгублены погляд салдата, які перажыў баявую псіхічную траўму, называецца гутарковым выразам «Погляд на дзве тысячы ярдаў» (англ.: Two-Thousand-yard stare). Выраз з'явіўся пасля публікацыі ў часопісе « Life» рэпрадукцыі з карціны вядомага амерыканскага мастака, ваеннага карэспандэнта і гісторыка Томасу Лі (на іл.)[2].
Сам мастак распавядаў:
|
Тагачасны капрал Джо Хоул (англ.: Joe Houle), прыбыўшы на вʼетнамскую вайну ў 1965 годзе, распавядаў, што не бачыў ніякіх эмоцый у вачах байцоў сваёй новай каманды, як быццам жыццё была высмактана з іх. Калі ён даведаўся, што «поглядам на тысячу ярдаў» завецца такі разгублены выраз твару, Джо сказаў:
|
Фотарэпарцёр Фрэнк Джонстан (англ.: Frank Johnston) падчас гэтай вайны перажыў 15 мая 1967 года шквальны агонь, а калі пасля падзення ўзняў уверх вочы, убачыў салдата з «поглядам на тысячу ярдаў». Фатограф здолеў дастаць сваю « Лейку» і зрабіць здымак, які на наступны дзень быў растыражаваны на першых старонках амерыканскіх газет[5].
Зноскі
- ↑ Marines turn to Greek plays to cope with stress . AP (14 жніўня 2008). Праверана 2013-11-6. (англ.)
- ↑ «Life» magazine, 6/11/1945, p. 65. link (англ.)
- ↑ Two-Thousand-Yard Stare(недаступная спасылка). // milhist.net (Updated 2004 November 25). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2006. Праверана 2013-11-6. (англ.)
- ↑ Sgt. Arthur L. Stone.. Marine Corps Base Camp Lejeune(недаступная спасылка). // lejeune.marines.mil (2 мая 2002). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2013. Праверана 2013-11-7. (англ.)
- ↑ Angela M. Pleasants.. The Thousand-Yard Stare(недаступная спасылка). // smithsonianmag.com (1 снежня 2001). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2013. Праверана 2013-11-6. (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Brendan M. Greeley (Hrsg.): The two thousand yard stare : Tom Lea’s World War II / paintings, drawings, and eye-witness accounts by Tom Lea. Texas A&M University Press, College Station 2008, ISBN 1-603-44008-9 (англ.).