Помнік Манергейму

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Помнік маршалу Манергейму ў Хельсінкі

Конны помнік маршалу Манергейму (фінск.: Marsalkka Mannerheimin ratsastajapatsas) устаноўлены на праспекце Манергейма ў Хельсінкі.

Упершыню ідэя пра ўзвядзенне помніка ўзнікла ў 1930 годзе, аднак так і не была рэалізавана[1]. Да праекта помніка маршалу вярнуліся ўжо пасля яго смерці. Яго аўтарам стаў скульптар Айма Тукіяйнен. Адкрыццё помніка адбылося 4 чэрвеня 1960 года ў гонар 93-й гадавіны з дня нараджэння маршала Манергейма. Агульная вышыня бронзавага помніка разам з гранітным пастаментам складае 11,7 метраў[2]. У 1998 годзе недалёка ад статуі быў адкрыты музей сучаснага мастацтва Кіясма.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]