Поўл Банг-Енсен
Поўл Банг-Енсен | |
---|---|
дацк.: Povl Bang-Jensen | |
Род дзейнасці | дыпламат |
Дата нараджэння | 6 красавіка 1909[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лістапада 1959 (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Поўл Банг-Енсен (дацк.: Povl Bang-Jensen, нар. 6 красавіка 1909, Капенгаген, Данія — пам. 26 лістапада 1959, Нью-Ёрк, ЗША) — дыпламат сярэдзіны XX стагоддзя, быў на службе МЗС Даніі, а затым чыноўнікам у ААН.
Банг-Енсен працаваў адвакатам у 1934 года. У 1939 — 1948 гадах знаходзіўся на службе ў дацкай дыпламатычнай місіі ў Вашынгтоне, дзе ён працаваў саветнікам пасла Генрыка Каўфмана. Прымаў непасрэдны ўдзел у кіраванні пасольствам і наладжванні адносін са Злучанымі Штатамі падчас Другой сусветнай вайны.
У 1948 годзе з яго удзелам складзены даклад, у якім ён праводзіць аналіз дзяржаўнай бяспекі Даніі. У дакладзе, у прыватнасці, гаворка ідзе аб магчымай пагрозе савецкай акупацыі Даніі ці гвалтоўнае стварэнне расійскіх ваенных баз у Даніі. У гэты перыяд камуністы захапілі ўладу ў Чэхаславакіі, а беспарадкі ў Фінляндыі не выключалі падобнага сцэнарыя ў гэтай краіне. Каўфман паслаў Банг-Енсена ў Данію, каб прадставіць аналіз прэм'ер-міністру Гансу Гедтофту. Пазней Поўл Банг-Енсен выступаў з лекцыямі ў антыкамуністычных колах, дзе ён прадставіў некалькі змрочную інтэрпрэтацыю даклада.
У 1949 — 1958 гг. працаваў чыноўнікам у ААН. У 1956 годзе служыў у Спецыяльным Пятым камітэце ў Нью-Ёрку, расследваў падзеі здушэння паўстання ў Венгрыі ў 1956 годзе. Ім былі апытаныя больш за 80 сведак з ліку венгерскіх уцекачоў, якія ўцякалі ў ЗША ад камуністычнага рэжыму. Генеральны сакратар ААН Хамаршэльд запатрабаваў ад яго спіс сведак, але Банг-Енсен адмовіўся раскрыць спіс, баючыся, што яго атрымаюць камуністычныя спецслужбы і гэта пагражае сваякам уцекачоў рэпрэсіямі. Ён спаліў спіс на даху будынка Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, і за гэта быў звольнены з займаемай пасады. Праз сваю пазіцыю па гэтым пытанні стаў вядомым у Венгрыі.
У 1959 годзе Поўл Банг-Енсен быў знойдзены застрэленым на лаўцы ў парку Алей-Понд-Парк у Нью-Ёрку. Побач з ім ляжаў пісталет, а ў кішэні была знойдзеная перадсмяротная запіска. Расследаванне паліцыі паказала, што гэта было самагубства. Аднак журналісты раскрытыкавалі гэтае расследаванне, таму што было вядома, што Банг-Енсен быў леўшуном, а раненні знаходзілася з правага боку. Яго цела было спалена і пахавана ў Даніі. Надмагільны камень змешчаны ў Будапешце ў часы звяржэння камуністычнага рэжыму.
Зноскі
- ↑ Powl Bang-Jensen // Munzinger Personen
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Bo Lidegaard: Den højeste pris : Povl Bang-Jensen og FN 1955-59 ISBN 87-568-1499-2
- Bo Lidegaard: I kongens navn : Henrik Kauffmann i dansk diplomati 1919-1958 ISBN 87-638-0149-3
- Nagy András: A Bang-Jensen ügy Magvető Budapest 2005, ISBN 963-14-2481-2