Правіла Хунда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Правіла Хунда — правіла квантавай хіміі, якое вызначае парадак запаўнення арбіталей пэўнага падслоя і фармулюецца наступным чынам: сумарнае значэнне спінавага квантавага ліку электронаў дадзенага падслоя павінна быць максімальным. Сфармулявана Фрыдрыхам Хундам ў 1925 годзе.

Гэта азначае, што ў кожная з арбіталей падслоя запаўняецца спачатку адным электронам, а толькі пасля расходавання незапоўненых арбіталей на гэтую арбіталь дадаецца другі электрон. Пры гэтым на адной арбіталі знаходзяцца два электрона з паўцэлымі спінамі процілеглага знака, якія спарваюцца (утвараюць двухэлектроннае воблака) і, у выніку, сумарны спін арбіталі становіцца роўным нулю.

Іншая фармулёўка: Ніжэй па энергіі ляжыць той атамны тэрм, для якога выконваюцца дзве ўмовы.

  1. Мультыплетнасць максімальная;
  2. Пры супадзенні мульціплетнасцей сумарны арбітальны момант L максімальны.

Разбярэм гэта правіла на прыкладзе запаўнення арбіталей p-падузроўняў «p»-элементаў другога перыяду (гэта значыць ад бора да неона (у прыведзенай ніжэй схеме гарызантальнымі рысачкамі пазначаны арбіталі, вертыкальнымі стрэлкамі — электроны, прычым кірунак стрэлкі пазначае арыентацыю спіна).

Як бачна, спачатку з’яўляецца адзін электрон на 2px-арбіталі, затым адзін электрон на 2py-арбіталі, пасля гэтага адзін электрон на 2pz-арбіталі, затым з’яўляюцца парныя электроны на 2px-, 2py- і 2pz-арбіталях.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • G. Herzberg, Atomic Spectra and Atomic Structure (Dover Publications, 1944)