Прадузятасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Прадузя́тасць — нахіл тэмпераменту або светапогляду, пры якім суб’ект прытрымліваецца скажонага, неаб’ектыўнага погляду на рэчы, часта нават не разглядаючы магчымыя альтэрнатыўныя пункты гледжання. Людзі могуць быць прадузятымі да асобы, расы, рэлігіі, сацыяльнага класа або палітычнай партыі. У адрозненне ад англійскай мовы, «прадузяты» заўсёды мае нейтральны характар, паказваючае адсутнасць аб’ектыўнасці без вызначэння кірунку неаб’ектыўнасці (прадузя́тасці): нельга быць «прадузятым супраць» або (англ.: Bias: «biased towards» vs. «biased against») «Прадузятасць» азначае аднабаковыя погляды, якія не маюць нейтральнасці, без уліку магчымых альтэрнатыў. Прадузятасць можа прыйсці ў шматлікіх формах і часта лічыцца сінонімам фанатызму.

У сродках масавай інфармацыі[правіць | правіць зыходнік]

Прадузятасць у сродках масавай інфармацыі — прадузятасць журналістаў і рэдактараў навін у сродках масавай інфармацыі, якая выяўляецца ў аднабокасці адбору падзей і апавяданняў для паведамлення і дыскусій. Крайнімі ступенямі прадузятасці з’яўляюцца прапаганда і цэнзура.