Пражская дэкларацыя аб еўрапейскім сумленні і камунізме

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пражская дэкларацыя аб еўрапейскім сумленні і камунізме (таксама вядомая як Пражская дэкларацыя) — сумесны дакумент, падпісаны 3 чэрвеня 2008 некалькімі вядомымі еўрапейскімі палітыкамі, якія былі палітычнымі вязнямі і гісторыкамі, у якім змяшчаецца заклік да асуджэння камуністычных злачынстваў. Дэкларацыя была прынята ў ходзе міжнароднай канферэнцыі «Еўрапейская сумленне і камунізм», якая была арганізавана камітэтам па пытаннях адукацыі, навукі, культуры, правоў чалавека чэшскага Сената 2-3 чэрвеня 2008 года пад эгідай Аляксандра Вондры, намесніка прэм'ер-міністра Чэшскай Рэспублікі па еўрапейскіх справах.

У Дэкларацыі таксама змяшчаўся заклік да ўстанаўлення Еўрапейскага дня памяці ахвяраў сталінізму і нацызму, які, у канчатковым выніку, быў зацверджаны Еўрапейскім парламентам 2 красавіка 2009 года.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]