Пражскі метрапалітэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пражскі метрапалітэн
Prag Metro Logo.svg
Інфармацыя
Краіна Чэхія
Горад Прага
Дата адкрыцця 9 мая 1974году
Даўжыня ліній 59,3 км
Колькасць станцый 57
Колькасць ліній 3
Пасажырапаток за дзень 1 411 000 (2005)
Пасажырапаток за год 537,3 млн. (2007)
Схема ліній
Prague metro plan 2015.svg

Пражскі метрапалітэн — з'явіўся ў другой палове XX стагоддзя ў Празе. На дадзены момант у Пражскім метрапалітэне прысутнічае тры лініі: зялёная, жоўтая і чырвоная.

Праезд у метро[правіць | правіць зыходнік]

Для аплаты праезду выкарыстоўваюцца праязныя квіткі. Базавы квіток (талон, чэшск.: jízdenka) каштуе 32 чэшскія кроны. З гэтым квітком можна рабіць перасадкі, ён дзейнічае на працягу 90 хвілін, днём і ўначы, і не толькі ў метро, але і ў іншых відах гарадскога транспарту (трамваі, аўтобусе, фунікулёры, на пароме, а таксама ў прыгарадных цягніках у межах горада), незалежна ад таго, колькі перасадак зрабіў пасажыр. Можна таксама набыць квіток са зніжкай, які каштуе 24 кроны, але дзейнічае толькі 30 хвілін. Квіткі прадаюцца на кожнай станцыі і павінныя быць пазначаны з дапамогай кампосцера жоўтага колеру, які знаходзіцца перад уваходам у зону метро. Той, хто зойдзе туды без квітка, можа быць аштрафаваны. Праязныя квіткі на транспарт ад месяца да года называюцца «kupon».

Цікавыя факты і статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

  • Працягласць лініі «А» складае 10,99 км (13 станцый), лініі «В» — 25,70 км (24 станцыі), лініі «С» — 22,61 км (20 станцыі).
  • Сярэдняя адлегласць паміж станцыямі Пражскага метрапалітэна — 1 098 м, найбольшы — 2 749 м («Nádraží Holešovice» — «Kobylisy», лінія «С»), найменшае — 426 м («Hlavní nádraží» — «Muzeum», лінія «С»).
  • Час руху цягнікоў між канцавымі станцыямі: на лініі «А» — 23 хв., на лініі «В» — 41 хв., на лініі «С» — 36 хв.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]