Праспект Стачак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праспект Стачак
Кіраўскі раён
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 8 ± 1 км
Паштовы індэкс 198095, 198097, 198096, 198188, 198302, 198303, 198262 і 198207
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Праспект Стачак — праспект у Санкт-Пецярбургу, цэнтральная магістраль Кіраўскага раёна. Сфарміраваны на аснове часткі Пецяргофскай дарогі. Пачынаецца ад плошчы Стачак і Нарвскай брамы. Пасля перасячэння з праспектам Маршала Жукава пераходзіць у Пецяргофскую шашу. Ранейшыя назвы цяперашняй магістралі: Пецяргофская дарога (1758 — 1830-я гады), Пецяргофская шаша (1830-я — мяжа 1910-х—1920-х гадоў), вуліца Стачак (мяжа 1910—1920-х — 3 жніўня 1940). Цяперашнюю назву праспект носіць з 3 жніўня 1940 года.

Розныя часткі праспекта Стачак адпавядаюць розным архітэктурным стылям:

  • Пачатак — канструктывізм;
  • Сярэдзіна — сталінскі ампір, сядзіба Кір’янава (класіцызм);
  • Канец — індустрыяльнае домабудаванне масавых савецкіх серый (у тым ліку «дамы-караблі» — серыі 1-ЛГ-600).

Памятныя аб’екты[правіць | правіць зыходнік]