Прыпыначны пункт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прыпыначны пункт Анусіна, Мінская вобласць

Прыпы́начны пункт — месца прыпынку пасажырскіх цягнікоў, на якім абсталяваныя платформы ці пасадачныя пляцоўкі для пасажыраў. Звычайна прыпыначны пункт размяшчаецца ўздоўж галоўных пуцей прыгарадных участкаў чыгункі і служыць для пасадкі і высадкі пасажыраў.

На прыпыначных пунктах могуць знаходзіцца касы і білетныя аўтаматы; пуці прыпыначных пунктаў абсталяваныя выходнымі светафорамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • ОСТАНОВОЧНЫЙ ПУНКТ // Железнодорожный транспорт: Энциклопедия / Гл. ред. Н. С. Конарев. — «Большая Российская энциклопедия», 1994. — С. 283. — 559 с. — ISBN 5-85270-115-7. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]