Прыродна-рэсурсны патэнцыял Італіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Агракліматычныя рэсурсы[правіць | правіць зыходнік]

Кліматычныя рэсурсы вызначаюцца вялікай працягласцю тэрыторыі краіны з поўначы на поўдзень, спецыфікай рэльефу і вятроў, з прычыны чаго поўнач і Паданская нізіна адносяцца да ўмеранага тыпу клімату, а астатняя частка - да сяродземнаморскага. Гэта адбіваецца на спецыялізацыі сельскай гаспадаркі розных частак краіны і дазваляе вырошчваць культуры як сяродземнаморскія, так і ўмеранага пояса. Гэтаму спрыяюць глебы: на поўначы і на Паданскай нізіне - ў асноўным бурыя лясныя, у даліне р. По - алювіяльныя, а на астатняй тэрыторыі - карычневыя глебы субтропікаў.

Лясы займаюць каля 20% тэрыторыі і сканцэнтраваны большай часткай на поўначы (хвойныя), дзе маюць вялікае прыродаахоўнае значэнне.

Энергетычныя рэсурсы[правіць | правіць зыходнік]

Энергетычнымі рэсурсамі краіна забяспечана толькі на 15-17%. Радовішчы каменнага вугалю размешчаны на Сардзініі, у Таскане, Умбрыі, на Калабрыі; нафты - на Сіцыліі, Паданскай нізіне, усходнім узбярэжжы Цэнтральнай Італіі; прыроднага газу - на Паданскай нізіне, шэльфе Адрыятычнага мора.

ХарактарыстыкаЗначэнне
Здабыча нафты, млн барэляў/дзень, 20110,099
Спажыванне нафты, млн барэляў/дзень, 20091,537
Экспарт нафты, млн барэляў/дзень, 20100,063
Імпарт нафты, млн барэляў/дзень, 20101,591
Пацверджаныя запасы нафты, млн барэляў, 1 студзеня 2012523,2
Здабыча прыроднага газу, млрд м³, 20118,634
Спажыванне прыроднага газу, млрд м³, 201177,83
Экспарт прыроднага газу, млрд м³, 20110,123
Імпарт прыроднага газу, млрд м³, 201170,37
Пацверджаныя запасы прыроднага газу, млрд м³, 1 студзеня 201266,0

Гідрарэсурсы большасцю сканцэнтраваны на поўначы Італіі, дзе з гэтай прычыны і сканцэнтраваны асноўныя магутнасці ГЭС і каляровай металургіі (выплаўка рафініраваных металаў).

Забяспечанасць сыравінай для металургіі і будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Металічныя рэсурсы. Нязначныя (агульныя запасы 54 млн т) радовішчы жалезных руд размешчаны на Сіцыліі, каля г. Аўгуста, а таксама на в. Эльба і (пірыт) ў Таскане. Значна большыя запасы поліметалічных руд (свінцова-цынкавыя з дамешкам серабра) і руд каляровых металаў (баксіты Акуніі, сурма Сардзініі, уран Лігурыі і Цэнтральнай Італіі). Сусветнае значэнне маюць запасы кінавары (ртутнай руды), размешчаныя ў Таскане.

Некаторыя раёны багатыя на будаўнічую сыравіну, у прыватнасці мармур (Карара), граніты і туфы.

Вывад[правіць | правіць зыходнік]

У цэлым тэрыторыя краіны можа быць ахарактарызавана як спрыяльная для жыццядзейнасці людзей. Забяспечанасць Італіі прыроднымі рэсурсамі, ў асаблівасці паліўнымі, вельмі малая.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Степанюга Н.А., Андриевская З.Я. Социально-экономическая география зарубежных стран. - Мн.: Вышэйшая школа, 2008. - С. 158-176