Перайсці да зместу

Пульсарная планета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пульсарная планета PSR 1257+12 ва ўяўленні мастака.

Пульсарная планета — планета, якая абарочваецца вакол пульсара.

Першая планета па-за межамі Сонечнай сістэмы была знойдзена менавіта каля пульсара. Планета, якая знаходзіцца каля пульсара выклікае ўзбурэнне ў яго перыядзе пульсацыі. Паколькі перыяд абарачэння пульсара вельмі стабільны, то нават невялікія ўзбурэнні, выкліканыя планетай, могуць быць зафіксаваны. Менавіта так і знаходзяць пульсарныя планеты.

У 2006 годзе вакол пульсара 4U 0142+61, размешчанага на адлегласці 13 000 светлавых гадоў ад Зямлі, быў знойдзены калязоркавы дыск. Адкрыццё было зроблена камандай Дыпта Чакрабарці на касмічным тэлескопе Спітцэр. Дыск складаецца з металічных рэшткаў, утвораных пры выбуху звышновай, які сфарміраваў пульсар каля 100 000 гадоў назад. Дыск падобны на тыя, што назіраюцца каля сонцападобных зорак, і ў будучыні, магчыма, з яго ўтворыцца планетная сістэма, падобная да нашай. На сённяшні дзень лічыцца, што на пульсарных планетах наяўнасць высокаразвітых форм жыцця немагчыма з-за моцнага электрамагнітнага патоку, які ідзе ад пульсара.

M62H — мілісекундны пульсар, размешчаны ў сузор’і Змеяносец. Ён знаходзіцца ў шаравым зорным скопішчы Месье 62[1] на адлегласці каля 5600 парсекаў (прыкладна 18 000 светлавых гадоў) ад Зямлі.[2] Пульсар быў адкрыты ў 2024 годзе з дапамогай радыётэлескопа MeerKAT.[1] Перыяд кручэння M62H складае 3,70 мілісекунды, гэта значыць, ён робіць 270 абаротаў у секунду (270 Гц).[3] Яго планетарны спадарожнік мае мінімальную масу 2,5 МДж і медыянную масу 2,83 МДж, пры дапушчэнні масы пульсара 1,4 М☉. Яго мінімальная шчыльнасць складае 11 г/см3.[4]

Спіс пульсарных планет

[правіць | правіць зыходнік]
  • List of known exoplanets Архівавана 13 студзеня 2008.
  • Vleeschower, L; Corongiu, A; Stappers, B W; Freire, P C C; Ridolfi, A; Abbate, F; Ransom, S M; Possenti, A; Padmanabh, P V; Balakrishnan, V; Kramer, M; Venkatraman Krishnan, V; Zhang, L; Bailes, M; Barr, E D; Buchner, S; Chen, W (13 April 2024). Discoveries and timing of pulsars in M62. Monthly Notices of the Royal Astronomical Society. 530 (2): 1436–1456. arXiv:2403.12137. Bibcode:2024MNRAS.530.1436V. doi:10.1093/mnras/stae816.
  • Oliveira, R. A. P.; Ortolani, S.; Barbuy, B.; Kerber, L. O.; Maia, F. F. S.; Bica, E.; Cassisi, S.; Souza, S. O.; Pérez-Villegas, A. (January 2022). Precise distances from OGLE-IV member RR Lyrae stars in six bulge globular clusters. Astronomy & Astrophysics. 657: A123. arXiv:2110.13943. Bibcode:2022A&A...657A.123O. doi:10.1051/0004-6361/202141596.