Пяты элемент
ЗАТ «Патыё» | |
---|---|
Тып | закрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1994 |
Размяшчэнне | |
Галіна | рознічны гандаль і аптовы гандаль[d] |
Прадукцыя | бытавая тэхніка, камп'ютарная тэхніка[d] і спажывецкая электроніка[d] |
Дэвіз | Аргументов наших пять — приходите к нам опять |
Сайт | 5element.by |
«Пяты элемент» — беларуская сетка крам бытавой тэхнікі і электронікі. Станам на лістапад 2019 года — найбуйнейшая ў краіне па ліку крам гандлёвая сетка (61 крама).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]1994
[правіць | правіць зыходнік]Першая рознічная крама была адчынена ў Мінску на вул. Кульман. Працяглы час была вядома як крама BOSCH.
2005
[правіць | правіць зыходнік]Адкрылася другая крама — у Мінску на праспекце Незалежнасці, вядомая як Sony, а таксама трэцяя — у Гродне, вядомая як Samsung.
2006
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыццё крамы ў Магілёве адбываецца ўжо пад гандлёвай маркай «Пяты элемент». Упершыню ў Беларусі ў крамах гэтай сеткі быў рэалізаваны продаж бытавой тэхнікі ў растэрміноўку без пераплаты.
2007
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыццё крамы ў Бабруйску.
2008
[правіць | правіць зыходнік]Адкрываецца 8 крам у Оршы, Пінску, Маладзечне, Полацку, Брэсце, Гродне, Салігорску, Наваполацку. «Пяты элемент» становіцца афіцыйным прадстаўніком беларускіх заводаў «Атлант», «Гарызонт», «Віцязь», «Гефест».
2009
[правіць | правіць зыходнік]Адкрываецца 3 крамы ў Гомелі, Жлобіне, Баранавічах, а таксама 2 новыя крамы ў Мінску на вуліцы Маякоўскага і праспекце Дзяржынскага.
2010
[правіць | правіць зыходнік]Адкрываецца пятая крама ў Мінску на вуліцы Адзінцова, другая крама ў Магілёве і Гомелі, а таксама крамы ў Віцебску і Барысаве.
Усенародным і адкрытым галасаваннем на партале Interfax.by сетка крам «5 элемент» прызнаная сеткай № 1 сярод крам бытавой тэхнікі.
2011
[правіць | правіць зыходнік]Сумесна з вядомай еўрапейскай кансалтынгавай кампаніяй «Пяты элемент» пачаў рэалізацыю праектаў рэстайлінгу гандлёвай маркі і пабудовы «ідэальных» крам электронікі і бытавой тэхнікі. Адбываецца 4 адкрыцця крам у новым фармаце — у Віцебску, Полацку, Брэсце і Мінску. У кампаніі з’яўляецца свой Сэрвісны цэнтр і новы лагатып.
2012
[правіць | правіць зыходнік]З адкрыццём новых крам у Лідзе, Гродне, Гомелі і Кобрыне сетка налічвала 29 крам.