Пячорная купальня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пячорная купальня ўнутры

Пячорная купальня (венг.: Barlangfürdő) — геатэрмальныя ванны ў натуральнай пячоры на курорце Мішкальц-Тапольца, які з'яўляецца часткай горада Мішкальц, Венгрыя. Іншая падобная пячорная купальня ёсць толькі ў горадзе Склене-Цепліце, Славакія.

Тэрмальныя воды (тэмература 30°С), як лічыцца дапамагаюць пры болях у суставах. З-за таго, што яны маюць дастаткова нізкае ўтрыманне солі, чым большасць тэрмальных водаў (каля 1000 мг/л), людзі могуць купацца ў ваннах значна больш, практычна неабмежаваную колькасць часу. Пячорную купальню можна наведваць круглы год, акрамя студзеня.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Уваход у пячорную купальню

Пячоры і тэрмальныя купальні былі вядомы са старажытных часоў, але Тапольца стаў папулярным месцам для купання толькі пасля Асманскай акупацыі Венгрыі (XVI—XVII стагоддзі). У гэты час тэрыторыя належала грэчаскаму праваслаўнаму абацтву Гёрёмбёй; развіццё Тапольцы як купальнага месца было ідэяй яго ігумена ў 1711 годзе. Ён таксама прывёз урачэй з горада Каша (цяпер Кошыцы, Славакія) вывучаць дабратворны ўплыў вады. Сама пячора тады не выкарыстоўвалася, басейны знаходзііся звонку. Вада была больш халоднай чым цяпер, таму што халодныя крыніцы Тапольцы (якія цяпер граюць важную ролю ў забяспячэнні горада Мішкальц пітной вадой) таксама выкарыстоўваліся. Да сярэдзіны XVIII стагоддзя, пасля картокага перыяда папулярнасці, купальні былі закінуты, і ў XIX стагоддзі іх будынкі стаялі ў руінах.

У 1837 годзе новы ігумен абацтва Гёрёмбёй аднавіў і пашырыў пабудовы. Тады з'явіўся першы крыты плавальны басейн (усё яшчэ звонку пячоры), прызначаны для заможных наведвальнікаў.

Пячорная купальня знутры

У пачатку XX-га стагоддзя, горад Мішкальц, які пашыраўся, набыў гэты зямельны ўчастак у гэчаскай праваслаўнай царквы, не толькі з-за тэрмальных водаў, але і з-за крыніцы пітной вады (якая цяпер забяспечвае палову водазабеспячэння горада).

У наступныя гады былі пабудаваны новыя грамадскія бані. У 1934 годзе Тапольца была афіцыйна прызнана курортным горадам. У 1939 годзе пачалось будаўніцтва новага купальнага дома. Падчас будаўніцтва былі выяўлены археалагічныя знаходкі і новая, раней невядомая крыніца вады з тэмпературай +31,5°С. Тэрмальная купальня была адкрыта ў 1941 годзе, а ўласна пячорная купальня — толькі 14 мая 1959 года.

З таго часу купальны комплекс быў пашыраны ў некалькі разоў. Адкрыты басейн і характэрная крыша ў форме ракавіны былі пабудаваны ў 1969 годзе. У 1980-х гадах былі пабудаваны новыя памяшканні з больш цёплай вадой (34°C і 36°C). Апошняе пашырэнне купальнага комплексу было ў 1998 годзе.


Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]