Пікуй
Выгляд
| Пікуй? | |
|---|---|
| Найвышэйшы пункт | |
| Абсалютная вышыня | 1 408 м |
| Адносная вышыня | 613 м |
| Размяшчэнне | |
| 48°49′46″ пн. ш. 23°00′03″ у. д.HGЯO | |
Пікуй — найвышэйшая вяршыня (1408,3 м) Верхавінскага Вададзельнага хрыбта і ўсёй паласы Бешчад, самы высокі геаграфічны пункт Львоўскай вобласці, размешчаная на мяжы Львоўскай і Закарпацкай абласцей.
Паверхня гары конусападобная, асіметрычная. Паўночна-заходні схіл — спадзісты, паўднёва-заходні — круты. Гара служыць водападзелам паміж басейнамі рэк Стрый і Латорыца. Схілы пакрытыя букавым лесам. Тут размешчаны заказнік дзяржаўнага значэння «Пікуй» і аднайменная турбаза ў пасёлку Беласовіца.