Перайсці да зместу

Пінгвіны з Мадагаскара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пінгвіны з Мадагаскара
Тып animated television series[d]
Жанр камедыйны тэлесерыял[d]
Рэжысёр
Стваральнік Том Макграт[d]
Ролі агучвалі Том Макграт[d], Jeff Bennett[d], John DiMaggio[d], James Patrick Stuart[d], Danny Jacobs[d], Kevin Michael Richardson[d], Nicole Sullivan[d] і Dee Bradley Baker[d]
Кампазітар
Студыя DreamWorks
Краіна
Тэлеканал Nickelodeon
IMDb ID 0892700
nick.com/shows/pe… (англ.)

Пінгві́ны з Мадагаска́ра (англ.: The Penguins of Madagascar) — камедыйны тэлесерыял, створаны сродкамі камп’ютарнай анімацыі, які выпускаецца кампаніяй DreamWorks Animation для тэлеканала Nickelodeon з 2008 года. Складаецца з 76 серый, згрупаваных па 2 эпізодах. Працягласць серыі каля 11 хвілін і дзве серыі з падвойнай працягласцю.

Чатыры пінгвіны — Шкіпер, Кавальскі, Рыка, Радавы з заапарка Цэнтральнага парку Нью-Ёрка — элітны атрад спецыяльнага прызначэння з неперасяжнымі баявымі навыкамі і сакрэтным штабам. Яны павінны сачыць за парадкам у заапарку, спыняць спробы караля Джуліяна аднаасобна панаваць там.

У «Мадагаскарскіх пінгвінах» прадстаўлены чатыры персанажы-пінгвіны з франшызы «Мадагаскар», а таксама два шымпанзэ і тры лемуры. Сярод новых персанажаў франшызы — выдра Марлен і наглядчыца заапарка Аліса. Тым Макграт, Джон Дзі Маджыа, Эндзі Рыхтэр і Конрад Вернан агучваюць Шкіпера, Рыка, Морта і Мэйсана адпаведна.

У сярэдзіне 2006 года Nickelodeon і DreamWorks Animation абвясцілі, што будуць супрацоўнічаць у стварэнні шоу, заснаванага на фільмах пра Мадагаскар.

Серыял быў спрадзюсаваны сумесна DreamWorks Animation і анімацыйнай студыяй Nickelodeon у Бербанку. Анімацыйныя паслугі перададзены на аўтсорсінг у Індыю, Новую Зеландыю і Тайвань. Прадзюсары планавалі выпусціць першы сезон з 26 серый, але колькасць серый зменена на 48.

Зноскі

  1. fernsehserien.de Праверана 13 чэрвеня 2020.