Перайсці да зместу

Піраміда Сонца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піраміда Сонца

Піраміда Сонца — найбуйнейшы будынак горада Тэатыўакан і адзін з самых вялікіх у Месаамерыцы. Размяшчаецца паміж пірамідай Месяца і Цытадэллю ў цені масіўнай гары Сэра-Горда, з'яўляецца часткай вялікага храмавага комплексу. Вышыня піраміды 64,01 метра (200 футаў).

Уладкаванне і арыентацыя піраміды

[правіць | правіць зыходнік]

Аснова піраміды складае 0,9701107 памеру Вялікай Піраміды ў Гізе.

Арыентацыя піраміды, магчыма, мае антрапагалічнае значэнне. Яна арыентавана трохі на паўночны захад ад кропкі гарызонту, у якой заходзіць сонца два дні ў годзе - 12 жніўня і 29 красавіка. Дзень 12 жніўня характэрны тым, што ён лічыцца днём пачатку новай эры і першым днём календара Мая. Акрамя таго, з піраміды рабіліся шматлікія важныя астралагічныя назіранні, што рабіла яе важнай і для сельскай гаспадаркі, і для сістэмы перакананняў старажытнай культуры.