Піраміда ў Медуме

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піраміда ў Медуме

Піраміда ў Медумеегіпецкая піраміда, знаходзіцца па дарозе ў Фаюм, прыкладна ў 100 км на поўдзень ад Каіра. Па форме нестандартная. Складаецца з 7 прыступак, з якіх сёння бачныя толькі 3. Складзеная з вапняковых блокаў. Частка даследчыкаў мяркуе, што яна была пабудавана для фараона Хуні, апошняга кіраўніка III дынастыі. Яго пераемнік (а магчыма, і сын) Снофру пашырыў і павялічыў піраміду, дадаўшы 8-ю прыступку і зрабіўшы бакі піраміды гладкімі.

Гісторыя вывучэння[правіць | правіць зыходнік]

Карта пахавальнага комплексу ў Мейдуме (пункцір — рэшткі двух пандусаў)

Аб незвычайных формах піраміды ўпершыню паведамляе Аль-Макрызі ў XV стагоддзі. Піраміда мела прыступкавую форму і таму была названая el-haram el-kaddab (або «няправільная піраміда»). У сваіх нарысах Аль-Макрызі апісвае піраміду, якая складаецца з пяці прыступак, а яшчэ піша, што яна была сур'ёзна пашкоджана эрозіяй і мясцовым насельніцтвам, якое расцягвае каменны мур на свае гаспадарчыя патрэбы (гэта мае месца і цяпер).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Edwards I.E.S. The collapse of the Meidum Pyramid. // JEA 60 (1974), pp. 251—252.
  • Johnson G.B. The Pyramid of Meidum. // KMT 2 (1993), pp. 64-71.
  • Lauer J.-P. A propos du prétendue désastre de la pyramide de Meïdum. // CdE 36 (1976), pp. 236—254.
  • Lauer J.-P. Sur la pyramide de Meïdum et les deux pyramides du roi Snefrou à Dahchour. // Orientalia 36 (1967), pp. 239—254.
  • Lehner M. The Complete Pyramids. — Cairo, 1997.
  • Petrie W.M.F. Medum. — London, 1892.
  • Wildung D. Zur Deitung der Pyramide von Medum. // RdE 21 (1969), pp. 135—145.