Пісек
| ||||||||||||||||||||||||||
Пісек (чэшск.: Písek) — горад на поўдні Чэхіі, муніцыпалітэт з пашыранымі паўнамоцтвамі і адміністрацыйны цэнтр раёна Пісек Паўднёвачэшскага края, на рацэ Отаве (левы прыток Влтавы). Машынабудаванне, трыкатажная і харчовая прамысловасць.
Па тэрыторыі Пісека праходзіць магістральны газаправод. У цэнтры горада — былы каралеўскі замак, які ў XVIII стагоддзі быў перабудаваны ў ратушу і бровар, і касцёл Нараджэння Панны Марыі XIII стагоддзя.
Штогод праводзяцца фестывалі — кінематаграфічны, музычны і інш.
Музей. Паблізу горада — замкі Орлік і Звікаў.
Вядомыя ўраджэны і жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- Ян Мукаржаўскі, чэшскі эстэтык, літаратуразнавец
Зноскі
- ↑ Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.
- ↑ а б Czech Statistical Office Malý lexikon obcí České republiky - 2017 — Czech Statistical Office, 2017. Праверана 28 жніўня 2018.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1. 1. 2022 — Praha: ČSÚ, 2022. Праверана 2 мая 2022.