Рабаул
Jump to navigation
Jump to search

Вывяржэнне вулкана Тавурвур каля Рабаула (13 лютага 2009 года).
Рабаул (анг.Rabaul) — порт на паўночна-ўсходнім беразе вострава Нов. Брытанія ў складзе дзяржавы Папуа-Новая Гвінея. Горад знаходзіцца на тэрыторыі правінцыі Усходняя Новая Брытанія, у мінулым быў яе адміністрацыйным цэнтрам. Насельніцтва - 3885 чалавек.
Падчас Ціхаакіянскай вайны ў Рабауле размяшчалася вельмі важная японская ваенная база - месца базавання паветраных сіл. Японцамі былі выкапаныя шматлікія падземныя збудаванні (агульная працягласць амаль 576 км).
19 верасня 1994 у выніку вывяржэння вулкана Тавурвур горад Рабаул быў амаль цалкам засыпаны попелам. Мноства людзей загінула; большасць будынкаў апынуліся разбураныя. Хоць частка горада і была пазней адноўлена, насельніцтва яго пасля катастрофы скарацілася больш чым на траціну.