Рагнгільда Шведская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рагнгільда Шведская
Ragenilda of Sweden c 1350.jpg


Смерць:

1116

Рагнгільда Шведская (?-каля 1117) — мясцова шанаваная каталіцкая святая, чый культ зафіксаваны ў сераднявечнай Швецыі. Часцей за ўсё асацыюецца з касцёлам у Сёдэртэлье ў правінцыі Сёдэрманланд і Стрэнгнескай дыяцэзіі Швецыі. Паводле шэрагу крыніц, была таксама шведскай каралевай, жонкай Інге II.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца заснавальніцай касцёлу ў Сёдэртэлье, дзе і была пахавана. Калі яна была рэальнай асобай, дык жыла ў ХІ-ХII стст. Традыцыйнай датай смерці лічыцца 1117. Тым не менш, ніводная крыніца ранейшая за ХV стагоддзе яе не ўзгадвае. Эпітафія з узгаданага касцёла была запісана ў XVII стагоддзі. Эліясам Пальмск'ёльдам. У крыніцах ХV стагоддзя пазначаецца, што яна была каралевай, дачкой Гальстэна (магчыма, Гальстэна Стэнкільсана) і каралевай, жонкай ці то Інге I, ці Інге II, што замінае ёй быць генеалагічна і храналагічна дачкой Гальстэна Стэнкільсана. Насценныя выявы Рагнгільды, якія датуюцца ХV стагоддзем, можна ўбачыць у касцёлах у Бёр'е і Вікста ва Упландзе і ў Гельсінгландзе і Энонгеры (усе Упсальская дыяцэзія).

Цікавасць да Рагнгільды (і некаторых іншых мясцовых святых) і ўвогуле да шведскай мінуўшчыны аднавілася пасля некаторага зацішша рэфармацыі ў XVI—XVII стст. У сваю чаргу праца шведcкага каталіцкага святара Ёганеса Вастовіюса «Vitis aquilonia» (Паўночная лаза), надрукаваная ў 1623, выклікала пераасэнсаванне чалавечай выявы на пячатцы горада Сёдэртэлье як выявы Рагнгільды.

У Блакбергу (прыгарад Стакгольма) знаходзіцца капліца святой Рагнгільды.

Зноскі