Радар
Радар (ад англ.: radar — скарачэнне ад radio detection and ranging) або радыёлакацыйная станцыя (РЛС) — сістэма для выяўлення паветраных, марскіх і наземных аб'ектаў, а таксама для вызначэння адлегласці да іх, вышыні, геаметрычных параметраў. Выкарыстоўвае метад, заснаваны на выпраменьванні радыёхваль і рэгістрацыі іх адлюстраванняў ад аб'ектаў. Англійскі тэрмін-акронім з'явіўся ў 1941 годзе, потым у яго напісанні вялікія літары былі заменены малымі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1887 годзе нямецкі фізік Генрых Герц пачаў эксперыменты, з ходам якіх адкрыў існаванне электрамагнітных хваль, прадказаных тэорыяй Джэймса Максвела. Герц навучыўся генерыраваць і ўлоўліваць электрамагнітныя радыёхвалі і выявіў, што яны па-рознаму паглынаюцца і адбіваюцца рознымі матэрыяламі.
Адну з першых прылад, прызначаных для радыёлакацыі паветраных аб'ектаў прадэманстраваў 26 лютага 1935 г. шатландскі фізік Роберт Уотсан-Уот, які прыкладна за год да гэтага атрымаў першы патэнт на вынаходства падобнай сістэмы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- MIT Video Course: Introduction to Radar Systems A set of 10 video lectures developed at Lincoln Laboratory to develop an understanding of radar systems and technologies.
- Popular Science, August 1943, What Are the Facts About RADAR one of the first detailed factual articles on radar history, principles and operation published in the US
- "The Great Detective", 1946. Story of the development of radar by the Chrysler Corporation Архівавана 11 красавіка 2010.
- Christian Hülsmeyer and the early days of radar
- Radar: The Canadian History of Radar - Canadian War Museum
- Radar technology principles
- History of radar
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Радар