Размовы:Міра (смала)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

З чым звязаны перанос? Пішацца менавіта мірра, а не міра. Вось правіла:

ПРАВАПIС ПАДОЎЖАНЫХ I ПАДВОЕНЫХ ЗЫЧНЫХ Зычныя з’, с’, ц’, дз’, ж, ш, ч, л’, н’ памiж галоснымi вымаўляюцца падоўжана i на пiсьме перадаюцца дзвюма лiтарамi: жыццё, суддзя, жыллё, мышшу, граззю, соллю, узбярэжжа, ноччу, здарэнне. Падаўжэнне не адбываецца ў словах iншамоўнага паходжання: алея, калона, каса. Але: асанна, саванна, ванна, манна, бонна, мадонна, мецца, дурра (раслiна), мірра, панна, донна, Мекка, Вінніца, Жанна, Сюзанна, Іванна, Ганна. (А.М. ПАЛУЯН БЕЛАРУСКАЯ МОВА (ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА)) крыніца - docs.gsu.by/DocLib10/Русский язык и иные дисциплины

Таксама - [1]--Павел Петро (размовы) 13:57, 5 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Правілы беларускай мовы (2008 г.):
§ 17. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя
2. У запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, і вытворных ад іх словах падвоеныя літары звычайна не пішуцца: граматыка, група, калектыў, калекцыя, сума, карэспандэнт, каса, касір, тэрыторыя, піца, саміт; Ала, Васа, Генадзь, Іна, Нона, Іпаліт, Кірыл, Адэса, Калькута, Марока, Ніца; але: бонна, донна, манна, панна, ванна, мадонна, саванна; Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка і інш. Напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку. У пераліку слова няма, шукаем у слоўніках
Глядзім нарматыўны Слоўнік беларускай мовы (2012) : міра н. (пахучы алей) -ры; (трава; смала) ж. -ры. Таксама міра ў Тлумачальным слоўніку беларускай мовы і ў Граматычным слоўніку назоўніка (2008) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:22, 5 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Аказваецца не ўсё так адназначна. У Тлумачальным слоўніку Беларускай літаратурнай мовы (Нацыянальная акадэмія навук. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. - М.:БелЭн, 2005) даецца два словы: Міра - пахучы алей, які ўжываецца у хрысціянскіх абрадах; і Мірра - духмяная смала, якая знаходзіцца ў кары некаторых трапічных дрэў, выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі. Таким чынам, міра - гэта аналаг рускага миро, тады як мірра - гэта пераклад рускага слова мирра. Дарэчы ў рувікі ў артыкуле миро пазначана, што яго не трэба блытаць з словам мирра. Таму прапаную, паколькі артыкул пісаўся пра смалу, а не пра царкоўны алей, вярнуць першапачатковую назву; а пра алей напісаць асобны артыкул.--Павел Петро (размовы) 09:05, 6 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Гл. вышэй прыведзеныя мной прыклады з сучасных крыніц (выдадзеных пасля 2008 г.), ніякай розніцы ў напісанні паміж смалой і пахучым алеем няма, мірра ўвогуле не сустракаецца. Можна ў артыкуле зрабіць зноску да назвы і напісаць, што ў старых слоўніках падавалася форма мірра--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:14, 6 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Тлумачальны слоўнік Беларускай літаратурнай мовы 2005 года не такі ўжо і стары. І на мой погляд ён больш аўтарытэтны, чым нарматыўны Слоўнік беларускай мовы. І магчыма, што складальнікі нарматыўнага слоўніка беларускай мовы просто не бачаць розніцы паміж двумя словамі. І дарэчы, вы бачылі друкаваную версію гэтага слоўніка, ці толькі электронную?--Павел Петро (размовы) 10:40, 6 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Пад старымі я маю на ўвазе ўсе слоўнікі, які выйшлі да 2008 г., калі былі выдадзены новыя правілы беларускай мовы, таму Слоўнік беларускай мовы 2012 г. і Граматычны слоўнік назоўніка 2008 г. стаяць значна вышэй за Тлумачальны слоўнік Беларускай літаратурнай мовы 2005 г. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:15, 10 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]