Размовы з удзельнікам:Павел Петро

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Катэгорыі[правіць зыходнік]

таксама важная штука, калі ласка, не забывайцеся на іх---Хамелка / разм. 15:04, 1 лістапада 2011 (UTC)

Дзесяць запаведзяў[правіць зыходнік]

Скажыце, калі ласка, адкуль Вы бярэце беларускія біблейскія тэксты? --JerzyKundrat 13:01, 2 лістапада 2011 (UTC)

Як я разумею, пераклад Сёмухі не кананічны. Ці варта яго ўвогуле тут прыводзіць? Лічу, што тут абавязкова мае быць пададзены кананічны тэкст --JerzyKundrat 12:58, 3 лістапада 2011 (UTC)

Два д'яўлы[правіць зыходнік]

  • Паважаны сп.Павел, дзякуй за цікавасць да артыкула. Паэма выйшла ў 2009 годзе ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" пад назвай Два д'яўлы, у БЭ ў артыкуле пра К.Вераніцына таксама чытаем Два д'яўлы. Пакінем і ў нас пад гэтай назвай. --178.126.72.21 18:53, 2 лістапада 2011 (UTC)

Абмеркаванні ў Вікіпедыі[правіць зыходнік]

прынята працягваць там, дзе яны былі пачаты. Калі вам напісалі на вашай старонцы, то там і адкажыце, каб не размазваць размову па многіх старонках. :)---Хамелка / разм. 13:25, 3 лістапада 2011 (UTC)

Крыжачок[правіць зыходнік]

Не была паказана сувязь паміж назвай танца і спіртнога напою, так што я б таксама гэта выдаліла.---Хамелка / разм. 11:59, 10 студзеня 2012 (UTC)

  • Чаму гэта не паказана сувязь? Сувязь болей чым наяўная. Стваральнікі напою назвалі яго ў гонар танца, таму і ў народнай мове Крыжачок стаў танцам смерці(напой, канешне), пра што сведчыць нават сайт МУС РБ. Можа напой неяк псуе артыкул, але танчылі Крыжачок пасля ужывання напояў, такіх, як "Крыжачок". Лічу, што выдаляць - гэта смела, але не зусім верна... Удзельнік ПавелПетро 10 студзеня 2012
    • Слушна, на этыкетцы была адпаведная выява. А каб ставіць подпіс можна карыстацца трэцяй справа кнопкай на панэлі інструментаў над акном рэдагавання. --Максім Л. 12:32, 10 студзеня 2012 (UTC)
«танчылі Крыжачок пасля ужывання напояў, такіх, як „Крыжачок“» — падаю са стула, ха-ха, калі камусьці не танцуецца без градуса, то гэта яшчэ нічога не азначае. Дайце сур'ёзную крыніцу (сайт МУС - не крыніца ні па танцам, ні па напоям, зразумела) што назва напою ад танца. І ўжо ва ўсялякім разе пра барацьбу з пладова-ягаднымі вінамі ў артыкуле пра танец не месца.---Хамелка / разм. 13:02, 10 студзеня 2012 (UTC)
Да, і яшчэ, каб не выглядала самадурствам, разбяром ваш тэкст:
  • У народнай свядомасці Крыжачок звязаны з назвай аднайменнага спітнога напою. - няма крыніцы
  • Пладова-ягаднае віно "Крыжачок" доўгі час займало лідыруючую ролю ва ўжыванні танных спіртных напояў - няма крыніцы і не зразумела, навошта ў артыкуле пра танец
  • Цяпер назва "Крыжачок" асацыюецца з усімі таннымі алкагольнымі напоямі. - няма крыніцы (у мяне, напрыклад, не асацыюецца, бо я такое не ўжываю)
  • У народзе «Крыжачок» атрымаў другую назву - «Танец смерці» - як мінімум - тут трэба ўдакладніць, які Крыжачок: танец усё ж такі, ці напой. Калі напой, то гэта ў іншы артыкул
  • На цяперашні час выраб напою спынены, а ўладамі робяцца спробы паменшыць ужыванне пладова-ягадных від - не па тэме ну зусім
  • а таксама выкараніць другое значэнне народнага слова "Крыжачок" - няма крыніцы, дзе пацвержана, што ўлады гэтага хочуць?

І што ў нас засталося? ды нічога. Вось такія скокі.---Хамелка / разм. 13:15, 10 студзеня 2012 (UTC)

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак, Гродна[правіць зыходнік]

Знайшоў шыкоўныя фота на europeana (гл. Similar content) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:04, 8 красавіка 2012 (UTC)

А я паправіла стыль і афармленне з арфаграфіяй, цяпер артыкул добры, вось толькі ўсе выявы лепей перанесці на Вікісховішча ў асобную катэгорыю---Хамелка/ разм. 17:07, 8 красавіка 2012 (UTC)
Гэтыя фоткі ў мяне ўжо ёсць, але ўсё роўна дзякуй. Планую перапрацаваць іх і ўставіць іх на тэксце з каментаром. Таксама пака не хапае сучасных фота, планую зрабіць іх у канцы красавіка. Дарэчы наконт старых фота, зраблю для іх асобны раздзел.

І яшчэ, не апошняе пытанне - назва. Згодна католік.бай, уласная назва - Звеставання і гэтак далей, гэтак жа называе касцёл і Габрусь. Таму прапаную вярнуцца да першапачатковай назвы.--Павел Петро (размовы) 05:21, 9 красавіка 2012 (UTC)

А ў "Атлас памятников архитектуры и мемориальных комплексов Белоруссии" ёсць абмерныя чарцяжы як самога храма, так і кожнай з брам. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:25, 10 красавіка 2012 (UTC)
Не сутыкаўся з гэтым творам. Калі ёсць магчымасць, устаўце у тэкст, узбагаціць матэрыял. --Павел Петро (размовы) 13:34, 10 красавіка 2012 (UTC)
І нарэшце - назва. Лічу, што трэба вярнуць першы варыянт - Касцёл Звеставання...--Павел Петро (размовы) 13:37, 10 красавіка 2012 (UTC)

Аўтадаглядальніцтва[правіць зыходнік]

Калі пан не супраць, то можа дам Вам сцяг аўтадаглядчыка? --Максім Л. (размовы) 14:22, 27 красавіка 2012 (UTC)

Не супраць. Як ім карыстацца?--Павел Петро (размовы) 05:10, 30 красавіка 2012 (UTC)
Ад Вас нічога не патрабуецца, толькі як і раней якасны ўклад. Гэты сцяжок палегчыць працу даглядчыкам, якім не трэба будзе сачыць за Вашымі праўкамі. --Максім Л. (размовы) 07:09, 30 красавіка 2012 (UTC)

Калі ласка, спраўджвайце арфаграфію і пільна вычытвайце тэксты, асабліва калі ствараеце новы артыкул, бо прыклад Іякім, цар іудзейскі благі. --Максім Л. (размовы) 21:34, 8 снежня 2012 (UTC)

Беларускі ордэн[правіць зыходнік]

Арнамент1.png
Арнамент1.png Гарадзенцу-хрысціяніну Арнамент1.png
Арнамент1.png
За артыкулы пра Гродна, гродзенскія святыні і хрысціянства ўвогуле

--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:57, 2 мая 2012 (UTC)

Дзякуй--Павел Петро (размовы) 05:17, 3 мая 2012 (UTC)

Нясвіж[правіць зыходнік]

Сп. Павел, адкажыце, калі ласка, Вы цікавіцеся выключна Гродна, або Вас могуць зацікавіць іншыя аб'екты, скажам, напрыклад, Нясвіжскі замак? Сёлета гэты помнік ЮНЕСКА ўрачыста адкрыецца пасля рэстаўрацыі, а з гэтай нагоды і сам Нясвіж абвешчаны культурнай сталіцай. Было б прыемна займець яшчэ адзін добры артыкул. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:43, 17 мая 2012 (UTC)

Безумоўна, не. Але прасцей пісаць пра то, што бліжэй: больш літаратуры, фота, інфармацыі. Дый на ўсё не хапае часу. Але можна папрацаваць і над Нясвіжскім замкам, і над Нясвіжам увогуле.--Павел Петро (размовы) 07:13, 18 мая 2012 (UTC)
Мне папрасілі спытаць, ці бачылі Вы гэту крыніцу? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:19, 11 чэрвеня 2012 (UTC)
Не, не бачыў. А чаму Вы пытаецеся?--Павел Петро (размовы) 10:08, 11 чэрвеня 2012 (UTC)
Планаваў адтуль што-небудзь дадаць, ды і ўвогуле карысная крыніца для артыкула--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:19, 11 чэрвеня 2012 (UTC)

Прашу прабачэння за канфлікт правак, хацела як лепей[правіць зыходнік]

Прывітанне, звярніце ўвагу на афармленне зносак, у Вас зашмат кропак атрымліваецца :). І яшчэ — наконт вікіфікацыі агульнаўжывальных слоў. Патлумачу так: вось возьмем які-небудзь уяўны бар «Кракадзіл». Калі ён мае самастойную значнасць, то вікіфіцыруем так «[[Кракадзіл, бар|Кракадзіл]]», а калі гэта невядомы нікому бар, то не трэба рабіць так — «[[Кракадзілы|Кракадзіл]]», бо Сапраўдныя кракадзілы не маюць ніякага дачынення да гэтага бара, а таму гэтая спасылка, мякка кажучы, неправільная. Я выпраўляла гэта ў Савецкай вуліцы, потым я выпраўляла гэта ў Нясвіжскім замку, спадзяюся, што Вы прымеце мае аргументы. :)

Дзякую за ўвагу :).---Хамелка/ разм. 10:30, 11 чэрвеня 2012 (UTC)

Дзякуй за звяртанне, буду больш уважлівым. Наконт Нясвіжскага замку, можа яшчэ не трэба яго так рэдактаваць, ён занадта сыры, гэта яшчэ паўчарнавы артыкул.--Павел Петро (размовы) 11:08, 11 чэрвеня 2012 (UTC)

Вычытка тэкстаў[правіць зыходнік]

Пан Павел, звярніце ўвагу вычытку тэкстаў, асабліва пасля машыннага перакладу, каб пазбягаць падобных выпадкаў. З-за Вашага статусу аўтадаглядчыка мы гэтыя памылкі можам не хутка заўважыць. --Максім Л. (размовы) 13:01, 11 чэрвеня 2012 (UTC)

Зноскі ў Нясвіжскім п.-п. комплексе[правіць зыходнік]

Можна я аформлю там зноскі праз {{sfn}}? Артыкул будзе важыць меней і працаваць з тэкстам будзе прасцей. --Максім Л. (размовы) 14:34, 6 ліпеня 2012 (UTC)

Канешне--Павел Петро (размовы) 05:11, 9 ліпеня 2012 (UTC)
Кніга "Памяць:..." выд. 2002? Шукаў гэтае выданне і не знайшоў, яно і праўда 2002 году ці гэта памылка друку і трэба ставіць 2001? --Максім Л. (размовы) 11:55, 11 ліпеня 2012 (UTC)
Сапраўдныя дадзеныя - Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясвіжскага раёна / Рэд. кал.: Г.П. Пашкоў (гал. П 15 рэд.) і інш.; Мает. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0206-7

Таму 2002 - памылка. А дзе шукалі?--Павел Петро (размовы) 12:29, 13 ліпеня 2012 (UTC)

Шукаў у каталогах Нацыяналкі, Акадэмічкі і выдавецтва, вядома ж, у сеціве таксама. --Максім Л. (размовы) 18:30, 14 ліпеня 2012 (UTC)
У Нацыянальнай бібліятэцы ў зале спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй яна стаіць у свабодным карыстанні, здаецца ў раздзеле гісторыі. Там ёсць кніга "Памяць" пра кожны раён, і канешне пра Мінск.--Павел Петро (размовы) 05:10, 16 ліпеня 2012 (UTC)

Магчыма[правіць зыходнік]

Вам будзе цікава---Хамелка/ разм. 21:13, 14 жніўня 2012 (UTC)

Так, дзякуй, цікава. Але ў артыкуле ўсё гэта ёсць, хоць і ў больш сціплай форме. --Павел Петро (размовы) 09:44, 15 жніўня 2012 (UTC)

File:Каланча.jpg[правіць зыходнік]

Добры дзень! Я катэгорызірую і апісваю файлы на ВікіСховішчы ў катэгорыі Hrodna. У мяне ёсць просьба наконт вось гэтай Вашай запампоўкі. У яе апісанні не хапае даты. Калі гэта магчыма, дадайце яе, калі ласка, наколькі можна дакладна. З павагай, Доктор рукиноги (размовы) 16:04, 5 верасня 2012 (UTC).

Дзень добры і Вам. Дакладна не ведаю, недзе ў 2009-2010, хутчэй за ўсё 2010. Але з тых пор рэканструкцый не праводзілася, таму фота актуальнае і ў наш час. З павагай, --Павел Петро (размовы) 10:55, 7 верасня 2012 (UTC)
Дзякуй Вам! Я дадам у апісанне 2010 год. Доктор рукиноги (размовы) 17:35, 12 верасня 2012 (UTC)
Прывітанне, зноў я. На Вікісховішчы ёсць шэраг Вашых фатаграфий касцёлу брыгітак і іншых аб'ектаў у Гродна:
Тое ж самае пытанне пра дату, калі не трудна. І справа не ў актуальнасці іллюстарцыі, а менавіта ў катэгарызацыі. З датай можна будзе дадаць фота, напрыклад, у катэгорыю "Беларусь у 2010-м" і г.д.
А вось з гэтым файлам праблема сур'ёзней - з аўтарскімі правамі. Я бы вельмі не жадала выстаўляць яго на выдаленне, таму давайце разбярэмся. Я так разумею, лічба 1951 у назве - гэта дата. Яшчэ не дадзены крыніца и аўтар. Я налічыла чатыры магчымасці, калі фато можа застацца на Вікісховішчы:
  • 1) калі аўтар аб'ектыўна невядомы, у гэтым выпадку ў Беларусі, калі не памыляюся, праз 50 гадоў пасля ананімнай публікацыі або стварэння (калі не было публікацыі) аб'ект пераходзіць ў грамадскі набытак;
  • 2) аўтар вядомы і памёр больш чым 50 гадоў таму - файл ў грамадскім набытку;
  • 3) аўтар вядомы, не памёр 50 год таму і даў згоду на публікацыю (малаверагодна, разумею);
  • 4) вы нашчадак аўтара і перадаеце файл у грамадскі набытак.
Якая-небудзь катэгорыя - Ваша? Спадзяюся, мы гэта вырашым, бо з вялікай павагай стаўлюся да Вашага ўклада і ні ў коем разе не спрабую зрабіць нешта Вам непрыемнае. Доктор рукиноги (размовы) 08:57, 21 верасня 2012 (UTC).
Па шэрагу фотаграфій - першыя чатыры і апошняе фота - сакавік 2012, ўсё астатнія - красавік 2012. Калі трэба дакладная дата, магу паглядзець, але спатрэбіцца час. Па апошняму здымку: хутчэй за ўсё, яно апублікавана ў якойсьці з газет і 1951 хутчэй за ўсё - дата публікацыі. Дакладная дата невядома, але вежа была знесена ў 1961, таму 50 год мінула "жалезна"...--Павел Петро (размовы) 09:25, 21 верасня 2012 (UTC)
Дзякуй за даты, я дадам іх на працягу некалькіх дзён. З дакладнымі было б лепш, вядома. Калі б Вы іх назвалі, я б дадала іх таксама.
А наконт файла Брыгітак1951.jpg у меня дрэнныя навіны. Мне дапамагла інфармацыяй Хомелка. Гэта фота 1951 г. Ю. Егорава з кнігі "Градостроительство Белоруссии", убачыть яго можна тут. Невядомы годы жыцця аўтара, малаверагодна, что ёе памёр раней 1962 года. А значыць, доказаў, что файл знаходзіцца ў грамадскім набытку, ў нас няма, і я вымушана выставіць яго на выдаленне. Её прабудзе на Вікісховішчы яшчэ сем дзён і будзе выдалены. Калі гэты канкрэтны файл Вам вельмі патрэбны ў артыкулу, я магу параіць Вам запампаваць яго толькі ў бевікі на ўмовах добрасумленнага выкарыстання.
З павагай, Доктор рукиноги (размовы) 13:24, 21 верасня 2012 (UTC).

Апосталы[правіць зыходнік]

Можа ў спадара знойдзецца час на напісанне артыкула пра 12 апосталаў? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:15, 27 кастрычніка 2012 (UTC)

Часу ніколі няма:( ... А чаму менавіта пра 12 апосталаў? --Павел Петро (размовы) 12:43, 30 кастрычніка 2012 (UTC)
Важны артыкул, ды і чырвоных спасылак на яго зашмат. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:24, 13 лістапада 2012 (UTC)

Чэшскі тыдзень[правіць зыходнік]

Далучайцеся да сумеснай працы над артыкуламі Чэшскага тыдня --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:24, 13 лістапада 2012 (UTC)

Баторыеўка[правіць зыходнік]

У нямецкай вэб-бібліятэцы маюцца планы (Сенатарскай залы, напрыклад) і фасады палаца [1] --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:54, 14 снежня 2012 (UTC)3

Добра, дзякуй, паспрабуем выкарыстоўваць.--Павел Петро (размовы) 15:28, 15 снежня 2012 (UTC)

Ордэн I (найвышэйшай) ступені[правіць зыходнік]

Арнамент3.png
Арнамент3.png Працавітаму ўдзельніку Арнамент3.png
Арнамент3.png
За стварэнне якасных артыкулаў па знакавым аб'ектам Беларусі і сусветнай спадчыны

-----Pracar (размовы) 14:14, 12 лютага 2014 (FET)

Вельмі прыемна, дзякуй--Павел Петро (размовы) 20:55, 12 лютага 2014 (FET)

Дакументацыя па рушніках[правіць зыходнік]

Прывітанне. Дадайце, калі ласка, Вашую праўку [2] сюды [3], бо мне трэба яшчэ ўдзельніку Чаховіч Уладзіслаў рушнічок павязаць -- каб усё было храналагічна паслядоўна ў спісе. З павагай --Pracar (размовы) 14:52, 14 лютага 2014 (FET)

Пытанне[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Павел. Звяртаюся да Вас, як да майстра выдатных артыкулаў па архітэктуры. Ці можаце Вы (безумоўна, калі Вам гэта цікава) дапрацаваць да ўзроўню выдатных (ці хаця б добрых) артыкулы пра:

Ад сябе абяцаю вычытаць і павыпраўляць апіскі. Што думаеце? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:25, 6 сакавіка 2014 (FET)

Дзякуй за давер! Канешне, цікава. Але часта бракуе вольнага часу. Апошнім часам дапрацоўваў Ефрасінню Полацкую, праца амаль скончана, але "хвосціку часу" на яе не магу знайсці. Думаю, што да лета можна будзе дапрацаваць Барысаглебскую царкву, а потым будзе бачна. --Павел Петро (размовы) 11:13, 6 сакавіка 2014 (FET)
Вам дзякуй за Вашу працу :). Калі ласка, дайце знаць, калі завершыце працу над артыкулам Ефрасіння Полацкая, каб яго можна было вычытаць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 13:45, 7 сакавіка 2014 (FET)

Лічыльнік ДА[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Павел. Заўважыў, што Вы закаменціравалі лічыльнік ДА на старонцы Вікіпедыя:Добрыя артыкулы.

Як я ўжо казаў, лічыльнік працуе, праблема ў кэшыраванні старонак. Што гэта такое, і чаму так адбываецца можна пачытаць тут і тут.

Акрамя таго, заўважу, што выдатныя артыкулы (якія да абрання былі добрымі) не павінны ўлічвацца ў лічыльніку ДА.

У нашым выпадку праблему лёгка абысці: для гэтага дастаткова спачатку паставіць шаблон {{Добры артыкул}} у артыкул, а потым дадаць спасылку на артыкул на старонцы Вікіпедыя:Добрыя артыкулы. (Іменна ў такой паслядоўнасці.)

Дарэчы, у інструкцыі так і напісана. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:16, 15 сакавіка 2014 (FET)

Добрыя артыкулы[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Павел. Калі ласка, пры абранні артыкулаў не забывайцеся закрываць абмеркаванні. Гэта некрытычна, але трэба, каб быў парадак :) Некалі спадарыня Хамелка напісала

Выконваючы яе літаральна, Вы гарантавана нічога не забудзеце (сам ёю кіруюся).

Ефрасіння Полацкая

Па артыкулу засталіся пытанні. Каб не раздуваць старонку абрання, пішу тут.

  • Ікона "Выява:Маці Божая Адзітрыя Полацкая, 12 ст..JPG". Што гэта за ікона? Яна адназначна не 12-га ст. Гэта спіс Таропецкай іконы?
  • Працы Мельнікава. Праблема ў тым, што там дзве працы Мельнікава, і трэба ўдакладніць, на якую іменна вядуць спасылкі.
  • Можа артыкул прапанаваць у выдатныя? Але тады абавязкова трэба будзе пазнаходзіць крыніцы на ўсе запыты (тыя, што засталіся цяпер). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:58, 11 мая 2014 (FET)
Дзень добры і вам.
Здаецца, абмеркаванне закрыў, але заставіў у Кандыдатах, каб было бачна, што абранне адбылося..
Наконт Ефрасінні
Наконт іконы дакладна не ведаю. Мне здаецца, што даваць прамую перасылку з іконы на Таропецкая ікона Божай Маці не зусім карэктна, можна толькі сказаць, што існуе меркаванне, што гэта адно і тое ж.
Працы Мельнікава патрабуюць большага вывучэння, на якую дакладна вядуць спасылкі зараз не магу сказаць, бо гэта не маі спасылкі. Я трымаў яе ў руках, але прачытаць не хапіла часу. Трэба яшчэ раз схадзіць у бібліятэку.
Калі-небудзь прапануем, але пасля. І для гэтага трэба будзе прачытаць Мельнікава ўласнымі вачыма. Дзякуй вам за цікавасць да артыкула.--Павел Петро (размовы) 10:30, 12 мая 2014 (FET)
Знайшоў у Сеціве наступнае:
Вот яшчэ пара спасылак
  • [4] (толькі там выява не тая: не Таропецкай іконы, а Корсунскай)
  • [5] (на здымку мабыць тая ж ікона, што і ў артыкуле)
Перасылку на Таропецкую ікону я дадаў, грунтуючыся на гэтых крыніцах. Канечне, згодзен, гэта толькі здагадкі. Але ж апошні сказ адпаведнага раздзела адназначна ўказвае на Таропецкую ікону. Калі ў Вас ёсць ідэі, як гэта акуратна сфармуляваць, калі ласка, зрабіце.
А адкуль Вы ўзялі выяву "Маці Божая Адзітрыя Полацкая, 12 ст..JPG"? Мо ў Вас захавалася дзе спасылка? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:07, 12 мая 2014 (FET)

Адкат правак[правіць зыходнік]

Дзякуй Вам вялікі, спадар Павел, за праўкі ў артыкуле пра фільм "Пралятаючы па-над гняздом зязюлі". Аднак вымушаны паведаміць Вам, што прыкладна палова правак была памылковая. У прыватнасці, Вы чамусьці змянялі склоны са слушных на няслушныя (такім чынам, што губляўся сэнс) і не толькі. Буду Вам шчыра ўдзячны за заўвагі на старонцы размоў артыкула. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:58, 11 мая 2014 (FET)

Статус Крыма ў Белвікі[правіць зыходнік]

Добры дзень. Прыміце, калі ласка, удзел ў галасаванні. З павагай--Dzianis Niadbajla (размовы) 16:33, 1 чэрвеня 2014 (FET)

Праўка[правіць зыходнік]

Прашу паясніць гэтую праўку. --Artificial123 (размовы) 17:36, 2 чэрвеня 2014 (FET)

А што праясняць, ў пасля галоснай. Пішацца, наколькі я ведаю, нават калі наступная літара вялікая--87.252.230.34 08:45, 3 чэрвеня 2014 (FET)
А наколькі я ведаю, калі наступная літара вялікая, то павінна пісацца У. --Artificial123 (размовы) 09:14, 3 чэрвеня 2014 (FET)
Не буду з вамі спрачацца, але ёсць і вялікая літара Ў.--Павел Петро (размовы) 12:33, 3 чэрвеня 2014 (FET)
У якіх словах? Проста цікава, ніколі не чуў. --Artificial123 (размовы) 12:47, 3 чэрвеня 2014 (FET)
Здаецца, я быў няправы. Па правілах вялікая літара заўсёды пішацца У. Праўку адмяню.--Павел Петро (размовы) 15:52, 3 чэрвеня 2014 (FET)

Ефрасіння Полацкая[правіць зыходнік]

Гл. стар. 179, можа будзе карысным. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:16, 27 жніўня 2014 (FET)

Прытча?[правіць зыходнік]

Вітаю! Даглядаў Вашыя праўкі ў артыкуле пра Ісуса. Вы змянілі слова "прыпавесці" на слова "прытчы". Я не адмаўляю факту наяўнасці ў слоўніках другога слова, але, калі ласка, пакажыце мне хоць адну Біблію, дзе ўжываецца слова "прытчы". Справа, вядома, вядзецца пра беларускамоўныя Бібліі. Мо, лепей вернем прыпавесці? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:02, 3 верасня 2014 (FET)

Добры дзень! Не, лепш менавіта прытча, а не прыпавесць. Прыпавесць - гэта нейкая народная мудрасць, больш кароткае параўнанне, часам нават у адзін сказ. А прытча - ужо больш гісторыя, з маленькім ці не вельмі апавяданнем і вынікамі. Дарэчы, прытчы расказваліся не толькі ў Бібліі, іх апавядалі Кірыла Тураўскі (Прытча пра душу і цела) і нават Максім Танк (Прытча пра хлеб). Наконт Бібліі. У беларускім перакладзе В. Сёмухі ўжываецца менавіта прытча, так у Евангеллі ад Лукі слова прытча сустракаецца 17 разоў. У перакладзе Чарняўскага ідзе чамусьці параўнанне, у меньшай ступені прыпавесць. Пераклад В. Сёмухі хоць і зроблены тарашкевіцай, але лічыцца больш аўтарытэтным. Таму карыстаемся ў большай ступені ім.--Павел Петро (размовы) 09:57, 4 верасня 2014 (FET)
Не згаджуся. Больш аўтарытэтным лічыцца пераклад Чарняўскага. Ён перажыў некалькі выданняў, Каталіцкая царква карыстаецца афіцыйна ім ва ўсіх выпадках. Нават Лукашэнку яе падарылі як беларускую Біблію. А хто выкарыстоўвае Сёмуху? Хіба што некаторыя пратэстанцкія абшчыны, прычым далёка не кожная. Чаму ён стаў аўтарытэтным? У ім банальныя памылкі перакладу (ён у адным з месцаў напісаў нянавісць замест нявіннасць; я, калі пашукаю, нават згадаю канкрэтны верш). Да таго ж яго тэкст не падпадае нават пад тарашкевіцу: там трасянка з заходнеславянскімі мовамі. Аднак нават калі б мы апусцілі гэты факт, то варта помніць, што ёсць яшчэ і праваслаўны варыянт Евангелляў. Зрэшты, яна зроблены, што называецца, па прынцыпе "дабы белорусы не укоряли, что их нет". Па факце амаль не выкарыстоўваюцца. У БГКЦ, г. зн. уніяцкай царкве, выкарыстоўваецца таксама варыянт Чарняўскага ва ўсім, што не тычыцца псалмоў: псалмы чытаюцца па перакладзе Надсана па ясных прычынах. Я мушу адзначыць, што ў поўным сэнсе гэтага слова перакладу Бібліі на беларускую мову ўвогуле не існуе: гэта ўсё пераклады не з моў арыгінала, але ўжо з моў іншых перакладаў. Калі Вы маеце аргументы наконт таго, што пераклад Сёмухі сапраўды больш аўтарытэтны, я іх уважліва выслухаю. Але, паўтаруся, мне падаецца, што тут важна браць за крытэрый афіцыйнае выкарыстанне. П. С. Як хрысціянін, чытаю ў аднолькавай ступені абодва пераклады. Кожны мае плюсы і хібы... Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:20, 4 верасня 2014 (FET)
Вядома ж пра густы не спрачаюцца, кожны выбірае, што яму даспадобы. У англійскай мове перакладаў два дзесятка, кожны выбірае сам. Больш старэйшы ў гэтых пытаннях не заўсёды лепшы, бо час ідзе, і мова мяняецца. Напрыклад, Рускі Сінадальны пераклад шырока ўжываецца і зараз, хоць і вельмі састарэў, многія моманты без тлумачэнныў ужо незразумелыя.--Павел Петро (размовы) 12:42, 5 верасня 2014 (FET)
Давайце зробім так: мы тут у паперы не абмежаваныя, таму, мяркую, нам варта падаваць цытаты ў адпаведнасці з абодвума перакладамі. Таблічкай можна рабіць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:48, 6 верасня 2014 (FET)
Не, мне здаецца такі варыянт далёка не лепшым. Прапаную даваць той варыянт які лепшы ў дадзенай сітуацыі, ці на густ аўтара. Так, здаецца, робіцца ў англійскай вікі, а ў іх там перакладаў два дзесяткі--Павел Петро (размовы) 09:58, 8 верасня 2014 (FET)

ОК, Павел. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:42, 8 верасня 2014 (FET)

Хвароба Паркінсона. Бітыя спасылкі[правіць зыходнік]

Выпраўлены. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:00, 30 лістапада 2014 (MSK)

Ван Бюрэн[правіць зыходнік]

Калі ласка, перачытвайце, што пішаце: арфаграфія кульгае, сэнсавыя нестыкоўкі, стыль неэнцыклапедычны. --Rymchonak (размовы) 15:19, 14 красавіка 2016 (MSK)

Бітва пры Ватэрлоа[правіць зыходнік]

Калі ласка, перачытвайце артыкул перад захаваннем. Шмат памылак. --Rymchonak (размовы) 11:35, 29 чэрвеня 2016 (MSK)

Папярэджанне[правіць зыходнік]

Яшчэ раз нагадваю пра неабходнасць выпраўлення арфаграфічных памылак, калі дадаеце інфармацыю пра прэзідэнтаў ЗША і інш. Калі ласка, карыстайцеся спелчэкер. Пры ігнараванні, сцяг аўтадаглядчыка будзе зняты. --Rymchonak (размовы) 11:47, 14 верасня 2016 (MSK)

Кніга Руф, Скарына[правіць зыходнік]

Пра прадмову забыліся? Нам тут цікаўны погляд Скарыны,а не тэкст, які размножан на усіх мовах.--Ohlumon (размовы) 18:34, 30 лістапада 2016 (+03)

А чаму б малюнак не ўставіць? он усюды ёсць.--Ohlumon (размовы) 18:43, 30 лістапада 2016 (+03)
Гэта толькі пачатак артыкулаў. Калі вам ёсць што дадаць, смела дадавайце..--Павел Петро (размовы) 10:01, 1 снежня 2016 (+03)
Шаблона не стаіць. І навошта прапанаваць пачатак артыкула, калі за поўгадзіны можна зрабіць добры артыкул? І чаму з вашай ляноты я павінен яго дапісваць?--Ohlumon (размовы) 15:44, 3 снежня 2016 (+03)
Вы нікому нічога не павінны... Але, калі ёсць час, натхненне і добры матэрыял, то абавязкова дапішыце.--Павел Петро (размовы) 09:09, 5 снежня 2016 (+03)

Ян Амор Тарноўскі[правіць зыходнік]

Прывітанне. Магчыма Ян Амор Тарноўскі валодаў Тарновам (а не Тарнавам) і Ваверкай? --JerzyKundrat (размовы) 16:15, 17 снежня 2016 (+03)

Вельмі сумняваюся, ён паляк і някага дачынення да ВКЛ, здаецца, не меў. У гісторыі польскага Тарнава напісана, што ім валодаў Ян Амор Тарноўскі. Таксама ён валодаў гэтай Вявёркай, у артыкуле пра беларускую нічога аб Тарноўскіх няма.--Artsiom91 (размовы) 16:34, 17 снежня 2016 (+03)
Дзяккуй вялікі. --JerzyKundrat (размовы) 16:43, 17 снежня 2016 (+03)

Шанхай Мастэрс 2011, снукер[правіць зыходнік]

Вітаю! 18 лістапада 2015 падчас галасавання за кандыдата ў выдатныя артыкулы Вы падтрымалі артыкул Шанхай Мастэрс 2011, снукер. Калі Ваша меркаванне не змянілася, то маглі б Вы ізноў адзначыць яго на паўторным вынасе артыкула ў КВА --Віт 19:04, 20 снежня 2016 (+03)

Аўтадогляд[правіць зыходнік]

Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Аўтадаглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 13:18, 18 студзеня 2017 (+03)

Добры. Нічога не маю супраць--Павел Петро (размовы) 13:56, 18 студзеня 2017 (+03)
Green check.svg Зроблена, плённай працы. --JerzyKundrat (размовы) 15:33, 18 студзеня 2017 (+03)

Галасаванне за статусныя артыкулы[правіць зыходнік]

Вітаю Вас!

Калі Вы прапаноўваеце нейкі артыкул на статусны, калі ласка, стаўце адразу жа голас "за", каб мяне не папракалі тым, што я займаюся самадурствам. Дзякую. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:28, 8 красавіка 2017 (+03)

Добра, буду мець на ўвазе.--Павел Петро (размовы) 10:37, 10 красавіка 2017 (+03)

Правілы наймення[правіць зыходнік]

Звяртаю Вашую ўвагу на тое, што ў Беларускай Вікпедыі прыняты новыя правілы наймення артыкулаў, таму правільна будзе Палац віцэ-адміністратара (Гродна) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 06:56, 31 жніўня 2017 (MSK)

Генадзь Караткевіч[правіць зыходнік]

Калі ласка, дапоўніце артыкул актуальнай інфармацыяй. --JerzyKundrat (размовы) 13:57, 12 жніўня 2019 (MSK)

А пакуль актуальнай інфармацыі ў Вікіпедыі няма навіна перанесена на Партал:Актуальныя падзеі/Апошнія падзеі. --JerzyKundrat (размовы) 22:39, 12 жніўня 2019 (MSK)